Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)49.3%10.9K avg views
Posting40.8/daylast 7 hours ago
Reactions per 1K views16.9❤ 🤬 👍
У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?
Беларусы звыклі меркаваць, што аўтамабілі ў Еўропе каштуюць значна танней, чым у Беларусі. Але праз сусветную экспансію кітайскіх аўтавытворцаў баланс пачаў змяняцца.
https://nashaniva.com/406080
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406080
edited
Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал
«Нэшвіл» прайграў, але беларускі дэбютант быў адным з найлепшых у камандзе.
https://nashaniva.com/406567
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406567
Пасля атакі дронаў цалкам спыніў працу дата-цэнтр «Яндэкса» ва Уладзіміры
Збоі закранулі Беларусь — немагчыма выклікаць таксі.
https://nashaniva.com/406565
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406565
Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага
«Ён мае падтрымку ўкраінскага народа, і толькі народ мае права прымаць рашэнні»
https://nashaniva.com/406562
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406562
У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя
У Варшаве 21‑гадовая дзяўчына напала з нажом на трох дзяўчат у комплексе школ для дарослых.
https://nashaniva.com/406557
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406557
Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?
У 2027 годзе беларускі бюджэт разлічвае атрымаць 8,1 мільярда рублёў бязвыплатных паступленняў. Гэта амаль 14% усіх даходаў рэспубліканскага бюджэту. Аднак грошай з-за мяжы чакаецца значна менш, чым годам раней. Галоўная крыніца гэтых мільярдаў знаходзіцца ў Расіі, а прычына выплат звязаная з нафтай і падаткамі.
https://nashaniva.com/406555
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406555
New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый
Напрыканцы верасня ЗША прапаноўвалі Расіі тры эканамічныя саступкі ў абмен на частковае спыненне агню — у энергетычнай сферы або на моры. Паводле інфармацыі The New York Times, украінскіх чыноўнікаў здзівіла, наколькі далёка Вашынгтон быў гатовы зайсці ў перамовах з Масквой.
https://nashaniva.com/406559
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406559
Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый
Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас заявіла, што прыпыненне амерыканскіх санкцый супраць расійскага дызельнага паліва прынясе Расіі дадатковыя даходы для вядзення вайны супраць Украіны. Для Еўропы гэта непрымальна.
https://nashaniva.com/406553
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406553
Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева
Інструмент, які ўпершыню пачалі выкарыстоўваць у баявых дзеяннях амаль 200 гадоў таму, вяртаецца на поле бою. Ва Украіне аэрастаты, або паветраныя шары, ужо актыўна выкарыстоўваюцца не толькі для рэтрансляцыі сувязі, але і для перамяшчэння дронаў-камікадзэ ў тыл праціўніка. У Расіі тым часам заявілі, што хочуць выкарыстоўваць гэты сродак для абароны сваіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
https://nashaniva.com/406548
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406548
Галоўнае за 10 кастрычніка
ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца. Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта
Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж коштам $837 тысяч
У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце
Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы
У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць?
Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?
Восеньска-зімовы догляд гадаванцаў: як падрыхтаваць поўсць катоў і сабак да халадоў
Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў
Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША
Паводле даных аналітычнай кампаніі Vortexa, танкер сярэдняга класа MINERVA ZEN выйшаў з Санкт-Пецярбурга яшчэ 22 верасня з грузам каля 280 тысяч бараляў дызельнага паліва і газойлю. З таго часу пункт прызначэння судна не раскрываўся.
https://nashaniva.com/406551
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406551
edited
Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта
«Я прапаную, каб у іх з’явіўся новы лідар, які зможа заключыць здзелку. Бо Зяленскі мог бы заключыць шмат здзелак, але чамусьці ніколі гэтага не робіць».
https://nashaniva.com/406550
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406550
Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы
У мінулым яны — бяздомныя жыхары беларускіх вуліц, якіх адтуль забралі валанцёры. Сёння ж вядуць раскошны лад жыцця, якому пазайздросціць і чалавек.
https://nashaniva.com/406391
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406391
Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі
Пры гэтым у аб’яве адной з абавязковых умоў працаўладкавання пазначана валоданне туркменскай мовай («у дасканаласці або носьбіт»).
https://nashaniva.com/406547
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406547
У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?
На месцы вадаёма засталіся толькі невялікія лужыны, глей і аголенае дно. Відэа з возерам мясцовы жыхар апублікаваў у TikTok, выклікаўшы ў гараджан успаміны пра тое, якім яно было раней, і дыскусію пра прычыны знікнення вады, піша @BGazeta.
https://nashaniva.com/406544
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406544
На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года
МТЗ 82.3 са слоганам «Люблю Беларусь!» на лабавым шкле трапіў у адзін са стрымаў ранкам 10 кастрычніка, а пасля паказвалі толькі кабіны без надпісу, заўважыў @flagshtok.
https://nashaniva.com/406543
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406543
У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек
Сярод ахвяр — двое дзяцей і цяжарная жанчына.
https://nashaniva.com/406540
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406540
Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%, каля 140 мільярдаў еўра
Аднак Германія і іншыя буйныя краіны-донары патрабуюць яшчэ больш істотнага скарачэння выдаткаў.
https://nashaniva.com/406539
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406539
Перад аператарам А1 адкрываюцца новыя магчымасці
А1 уключылі ў пералік пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, якія маюць права забяспечваць хостынг афіцыйных інтэрнэт-сайтаў і выконваць паслугі электроннай пошты.
https://nashaniva.com/406536
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406536
Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў
Дзяржаўная міграцыйная служба Украіны апублікавала законапраект аб зменах у заканадаўства, якія тычацца дакументавання замежнікаў і асоб без грамадзянства. Праект закранае і грамадзян Беларусі.
https://nashaniva.com/406535
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406535