Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22.1K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.9K avg views
Posting 40.8/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 16.9 ❤ 🤬 👍
  1. Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе Перамовы спыніліся пасля заявы Дональда Трампа пра дамоўленасць з Крамлём адносна паставак расійскага дызельнага паліва ў ЗША і на сусветны рынак. https://nashaniva.com/406533 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406533

  2. На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні Ён быў кандыдатам ад левых сіл. https://nashaniva.com/406530 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406530

  3. У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра Лары зноў інспектуе будынак, дзе ўжо 15 гадоў старанна сочыць за тым, каб не было грызуноў. https://nashaniva.com/406527 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406527

  4. Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне «Ударамі беспілотнікамі па Маскве ў дзень выбараў у Дзярждуму Кіеў сарваў магчымасць неадкладнага аднаўлення перамоўнага працэсу», — сказаў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў. https://nashaniva.com/406514 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406514

  5. Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў Бушбі, якому цяпер 57 гадоў, адправіўся ў дарогу 1 лістапада 1998 года з самага паўднёвага горада Зямлі. Для падарожжа ён вызначыў для сябе два галоўныя правілы, якіх няўхільна прытрымліваўся: не карыстацца ніякімі сродкамі транспарту і не скарачаць шлях, а пераадолець увесь запланаваны маршрут. https://nashaniva.com/406521 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406521

  6. У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце Акцыю не ўзгаднялі з уладамі. https://nashaniva.com/406522 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406522

  7. edited

    Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі Зяленскі: «Сёння Расія падзякавала за зняцце санкцый на экспарт дызельнага паліва, скінуўшы пяць КАБаў на жылыя дамы ў Запарожжы». https://nashaniva.com/406519 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406519

  8. У Мінску прадаюць гараж, больш падобны да лецішча — можна нават жыць. Колькі просяць? «А вы бачылі калі-небудзь гараж, у які ні разу не заязджала машына?» — з такіх слоў пачынаецца апісанне аб’екта ў відэааглядзе рыэлтаркі. https://nashaniva.com/406450 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406450

  9. Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху Цікавы выпадак адбыўся ў Баранавічах учора. https://nashaniva.com/406518 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406518

  10. edited

    У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік З яго свежай цытатай. https://nashaniva.com/406517 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406517

  11. edited

    Мама Бажэны Ярэміч, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, купіла элітны катэдж Увесну 2025 года адзін з катэджаў у «Алімпік Парку» ў Мінску атрымаў новую ўладальніцу. Як высветліла @zerkalo_io, яго купіла маці Бажэны Ярэміч, якая яшчэ нядаўна працавала прыбіральшчыцай і дворнікам. https://nashaniva.com/406516 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406516

  12. Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне «Я выратаваў больш жыццяў, чым хто-небудзь у гісторыі», — напісаў прэзідэнт ЗША ў TruthSocial. «Я вёў перамовы аб вызваленні і забяспечыў вяртанне больш чым 900 палітычных зняволеных з розных краін Усходняй Еўропы. Я вярнуў дадому 196 закладнікаў, якія знаходзіліся ў палоне па ўсім свеце». «Нягледзячы на ўсё гэта, Нобелеўскую прэмію ў пятніцу ўручылі ліберальнаму чалавеку, які працуе ў ААН і пра якога ніхто ніколі не чуў». https://nashaniva.com/406515 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406515

  13. Беларускі рэцыдывіст, які нідзе не працаваў, акрамя калоній, пайшоў ваяваць за Расію. Цяпер у палоне Сяргей Разанка правёў у беларускіх турмах мінімум 17 гадоў — за некалькі заходаў. Мужчына пайшоў на вайну, каб зарабіць. https://nashaniva.com/406478 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406478

  14. edited

    «Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр У Варшаве расследуюць серыю нападаў на пажылых жанчын, якія ўпускалі ў свае кватэры знаёмага сантэхніка. https://nashaniva.com/406507 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406507

  15. «Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску Кіраўніца Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка патлумачыла, чаму ў рэпертуары з’явілася рускамоўная пастаноўка і паразважала пра 2020 год. https://nashaniva.com/406420 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406420

  16. Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму Пад Мінскам працягваюцца пошукі Аляксандра Наркевіча. Асноўная версія: зніклы застаўся ў лесе. https://nashaniva.com/406508 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406508

  17. У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму? Кітай спачатку дзесяцігоддзямі абмяжоўваў колькасць дзяцей у сем'ях, а цяпер спрабуе пераканаць грамадзян нараджаць больш. Улады спачатку дазволілі сем'ям мець дваіх дзяцей, потым траіх, але дэмаграфічнага развароту не адбылося. У прычынах разбіралася Foreign Policy. https://nashaniva.com/406285 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406285

  18. edited

    Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos? Факт мо і вядомы, але мне ў папулярнай літаратуры не трапляўся. Гаворка пра першую фіксацыю бульбы ў ВКЛ. А мо і не першую, але прынамсі раннюю, піша ў сябе ў фэйсбуку Андрэй Скурко.. https://nashaniva.com/406502 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406502

  19. Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны Звычайны здымак з падарожжа аднаго амерыканца прымусіў брытанскага батаніка некалькі гадоў вывучаць спадарожнікавыя карты, а потым адправіцца ў цяжкадаступныя джунглі Калумбіі. Экспедыцыя ледзь не скончылася няўдачай, але ў апошні момант навукоўцам пашанцавала. https://nashaniva.com/406462 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406462

  20. ВІДЭАНАВІНЫ: Дзёрзкія заявы Лукашэнкі: падрабязнасці / Важныя змены ў крамах Беларусі: што вядома На што намякае Лукашэнка: дзёрзкія заявы падчас важнай сустрэчы. Чаму замежны самалёт раптам пасадзілі ў Мінску? Што вядома пра беларусаў, якія ўдзельнічалі ў страшных справах? Якія важныя змены адбываюцца ў крамах Беларусі? За каго выйшла замуж маладая любіміца Лукашэнкі? Трагедыя пад Брэстам: хто вінаваты? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=Yg8v5PquxBs

  21. Older posts