Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)49.4%10.9K avg views
Posting40.7/daylast 23 minutes ago
Reactions per 1K views16.9❤ 🤬 👍
У Віцебску плануюць аднавіць Заручаўскую браму Ніжняга замка
Новы генеральны план Віцебска прадугледжвае выдзяленне ўчастка для аднаўлення на набярэжнай Заходняй Дзвіны адной з вежаў знішчанага ў XVIII стагоддзі Ніжняга замка. Абяцаюць строгую навуковасць і захаванне сярэднявечных тэхналогій будаўніцтва.
https://nashaniva.com/406049
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406049
Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга
Кліенткам прапануюць каталог мужчын, дзе можна падабраць сабе партнёра на пару гадзін па знешнасці, росту і іншых параметрах.
https://nashaniva.com/405913
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405913
edited
«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку
Расійскія сілавікі затрымалі 47‑гадовага Тэймураза Гагіяшвілі. Былога баевіка батальёна «Спарта», паплечніка «Матаролы» падазраюць у жорсткім двайным забойстве ў Маскве.
https://nashaniva.com/406051
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406051
Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў
«Усе дыктатары ў свеце, Сталін і Гітлер, Пуцін і Лукашэнка, ненавідзелі незалежную культуру».
https://nashaniva.com/406050
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406050
«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек
Узгодненая з уладамі акцыя расійскіх камуністаў пераўтварылася ў сутычку з паліцыяй. Тое, што пачыналася як ушанаванне памяці загінулых у 1993 годзе, скончылася масавымі арыштамі і крыкамі «Ганьба!» пасля таго, як натоўп перайшоў да выкрыквання сучасных палітычных лозунгаў.
https://nashaniva.com/406048
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406048
Хуткасны цягнік паміж вакзалам і аэрапортам у Мінску запусцяць праз 2‑3 гады
Прыкладны час у дарозе ад цэнтра сталіцы да аэрапорта складзе каля 30 хвілін.
https://nashaniva.com/406027
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406027
У Кіеве пачалі ставіць аўтаматычныя турэлі для збіцця расійскіх рэактыўных дронаў
Украіна разгортвае новую шматзвёнавую сістэму абароны сталіцы і стратэгічных аб'ектаў ад найноўшых расійскіх беспілотнікаў. Пакуль прэзідэнт РФ заяўляе пра адсутнасць «проціяддзя», Кіеў тэстуе аўтаматызаваныя баявыя модулі, дроны-перахопнікі і мадэрнізуе ўласную ракетную праграму.
https://nashaniva.com/406047
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406047
У Мінску 63‑гадовы кіроўца памёр за рулём. Аўтамабіль вылецеў у двор і перакуліўся
Трагедыя адбылася ў раёне старой Грушаўкі. Транспартны сродак раптоўна страціў кіраванне, з'ехаў з дарогі і разбіўся аб дрэва.
https://nashaniva.com/406045
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406045
Аль-Каіда заклікала да новых нападаў на пасажырскія самалёты
Тэрарыстычная арганізацыя пачала кампанію ў падтрымку пілота авіякампаніі Flydubai, які з дапамогай сякеры спрабаваў захапіць пасажырскі лайнер. У публікацыях гучаць прамыя заклікі да паўтарэння падобных нападаў на амерыканскіх і ізраільскіх грамадзян у паветры.
https://nashaniva.com/406043
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406043
Беларускую навукоўку пакаралі на Тайвані за п'яную язду на скутары па тратуары
Марыя Цярэшына даследуе павукоў.
https://nashaniva.com/406038
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406038
Германія запускае з Украінай сумесную вытворчасць дронаў-перахопнікаў і выдзяляе 1,35 млрд еўра дапамогі
Бакі дамовіліся пра серыйны выпуск тэхнікі для перахопу расійскіх ракет і маштабныя фінансавыя ўліванні ва ўкраінскую энергасістэму напярэдадні зімы.
https://nashaniva.com/406042
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406042
Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў кадравыя змены ў дыпламатычным корпусе. Амерыканскі юрыст, які раней курыраваў перамовы з Мінскам, зоймецца вызваленнем суайчыннікаў па ўсім свеце.
https://nashaniva.com/406041
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406041
Памёр псіхатэрапеўт Ігар Длужнеўскі
Ён быў спецыялістам у галіне нейралінгвістычнага праграмавання, укараняў у Беларусі эрыксанскі гіпноз і дапамагаў пацярпелым у тэракце 2011 года.
https://nashaniva.com/406040
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406040
edited
Рэпер Пі Дзідзі купіў сабе раскошнае жыццё ў турме: прыслуга з вязняў, каньяк ад аховы і прагляд фільмаў пра ўласнае падзенне
Адбываючы 50‑месячны тэрмін, амерыканскі музычны магнат Шон Комбс, сусветна вядомы пад псеўданімамі Пі Дзідзі (P. Diddy) і Паф Дэдзі (Puff Daddy), працягвае весці звыклы лад жыцця за кратамі дзякуючы сваім грошам.
https://nashaniva.com/406039
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406039
Арына Сабаленка нечакана прайграла ў Пекіне 34‑й ракетцы свету
Выступленне Арыны Сабаленкі на прэстыжным турніры ў сталіцы Кітая завяршылася гучнай сенсацыяй і нечаканым вылетам ужо ў трэцім крузе.
https://nashaniva.com/406037
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406037
Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку
Маргарыце патэлефанавалі з мінскага РУУС з дзіўнай нагоды.
https://nashaniva.com/406032
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406032
Калі вы прапусцілі гэтыя матэрыялы «Нашай Нівы» за мінулы тыдзень, то прачытайце зараз. Яны цікавыя і важныя
Незвычайная, філасофская гутарка з каліноўцам Уладзіславам Салаўём — пра надзею мужчыны і беларуса
Нам удалося здабыць факты пра бум будаўніцтва сілавых аб’ектаў у Мінску. Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект. На Маякоўскага будуецца сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў
Нам удалося даведацца пра сітуацыю арыштаванага міністра прыродных рэсурсаў і выбраную ім на следстве тактыку
Важна ведаць для бяспекі і патлумачыць блізкім і сябрам: «Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN
Цікавая інтэлектуальная чытанка: што не так з ідэяй, быццам нацыі ўзніклі толькі ў ХІХ стагоддзі?
Паказальная тэндэнцыя: студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту
Нічога з гэтага не напішуць у дзяржСМІ. Каб мы маглі збіраць інфармацыю для вас, падтрымайце нас праз Патрэон або праз Paypal, або перадаўшы дапамогу Рэдакцыі любым іншым зручным для вас спосабам.
А яшчэ — падказвайце нам, на што звярнуць увагу, і перадавайце інфармацыю знутры Беларусі праз тэлеграм @nn_editor або на мэйл nivanasha@proton.me. Або тым з рэдактараў і журналістаў «НН», якіх ведаеце асабіста.
❗️Самы загадкавы чалавек у атачэнні Лукашэнкі: хто ён такі, як трапіў ва ўладу, і якія сакрэты хавае
У апошнія гады побач з Аляксандрам Лукашэнкам часам можна ўбачыць непрыкметнага чалавека ў акулярах. Ён не займае ніякіх афіцыйных пасад, а дзяржаўная прапаганда яго нібыта не заўважае. Але ж гэты мужчына прысутнічае на нарадах і сустрэчах, дзе за закрытымі дзвярыма абмяркоўваюцца вельмі важныя і тонкія пытанні.
У нашым відэа мы расказваем, хто такі Аляксандр Зінгман. Як ён стаў адным з самых уплывовых бізнэсоўцаў, чаму яго кідалі за краты, а таксама якога старога сябра і паплечніка Лукашэнкі ён фактычна адправіў у апалу?
https://youtu.be/J4idnsm6hbE
У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах
Расіянін папрасіў беларусаў дапамагчы вярнуць навушнікі Apple, якія зніклі ў яго ў цягніку Мінск-Масква. Беларусы жартуюць — спачатку вярніце крыж Еўфрасінні Полацкай.
https://nashaniva.com/406028
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406028
Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?
Некалькі бальніц Іркуцка закрылі на трохтыднёвы каранцін, але ўлады сцвярджаюць, што аварыі ў супрацьчумным інстытуце не было.
https://nashaniva.com/406033
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406033