Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50% Галоўная прычына ў росце цэн на нафту пасля пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам. https://nashaniva.com/406017 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406017
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Упершыню продажы бензінавых аўто ў свеце ўпалі ніжэй за 50% Галоўная прычына ў росце цэн на нафту пасля пачатку вайны ЗША і Ізраіля з Іранам. https://nashaniva.com/406017 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406017
У калоніі ў Наваполацку памёр віцебскі псіхіятр Ігар Пасноў Калі адбыўся суд і за што пакаралі Паснова, дакладна невядома, піша @vicspring. https://nashaniva.com/406029 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406029
Фатографу, па якога ў 2020‑м прыязджаў узброены АМАП, прысудзілі калонію Віктар Масько быў удзельнікам пратэсных аўтамаршаў у Мінску. Нядаўна яго асудзілі па крымінальным артыкуле і кінулі за краты. https://nashaniva.com/405979 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405979
Рэстараны ЗША сутыкнуліся з праблемай — людзі менш ядуць з-за «Азэмпіку» У адным з рэстаранаў нечакана сталі заканчвацца кантэйнеры для рэшткаў ежы. А сярэдні чэк ва ўстанове за апошнія месяцы ўпаў больш чым на 25%, бо людзі заказваюць толькі закускі або дзеляць асноўныя стравы. Цяпер кафэ думаюць, што рабіць з меню. https://nashaniva.com/406021 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406021
У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных Раней Раман Сырамятнікаў працаваў у сістэме выканання пакаранняў. https://nashaniva.com/406024 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406024
Кіраўнік Пентагона дапусціў перакідку часткі войскаў ЗША з Еўропы ў Заходняе паўшар'е Пентагон актыўна змагаецца супраць наркакартэляў у Лацінскай Амерыцы. https://nashaniva.com/406023 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406023
🔥 Лукашэнка зладзіў мітусню ў Генштабе, а Ціханоўскі зноў хаміць — новы ТОК У новым аналітычным выпуску ТОК Насты Роўда з эканамічнай аглядальніцай Вольгай Лойка абмяркоўваем значныя перастаноўкі ў Генштабе і Адміністрацыі Лукашэнкі, пагрозы ўладаў карыстальнікам Threads, важныя змены ў арганізацыі дабрачынных збораў, гучную гісторыю з кватэрай ад Лукашэнкі для мамы трайнят, а таксама дзіўныя каментары Сяргея Ціханоўскага на адрас жанчын. https://www.youtube.com/watch?v=8gwajLv9GWs
«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе Мінчанка Варвара расказала журналістам, як адначасова працуе настаўніцай англійскай мовы і мадэллю. https://nashaniva.com/406018 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406018
Сяргей Ціханоўскі: Твайго мужа топяць, а ты быццам у ладкі пляскаеш «Я па-беларуску размаўляў больш і лепш, чым Святлана Георгіеўна. Але я не кан'юнктуршчык». https://nashaniva.com/406020 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406020
Мінчанка завяла мілага пеўня замест сабакі і гуляе з ім па горадзе і заходзіць у кафэ Дэкаратыўны пеўнік Шалапенье спіць разам з гаспадыняй і суправаджае яе па дарозе ў аптэку ці пошту. https://nashaniva.com/406019 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406019
Брэнд Nike перажывае не лепшыя часы. Што пайшло не так? Апошнія некалькі гадоў былі няпростымі для Nike. Нават футбольная зоркіа Кіліян Мбапэ скасаваў 20‑гадовыя адносіны з брэндам і перайшоў да швейцарскага канкурэнта On. https://nashaniva.com/406015 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406015
Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект Летась на грамадскае абмеркаванне выносіўся праект, паводле якога ў парку Дружбы народаў вырасце Расійскі цэнтр навукі і культуры. Але ніхто не заўважыў, як побач на 12 гектарах вырас сакрэтны комплекс з цірам, для прыкрыцця якога абмеркаванне і было задумана. https://nashaniva.com/405896 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405896
У Лондане камеры распазналі больш за паўмільёна твараў. Вынік — адзін «злачынец». Ды і ён не той Брытанская транспартная паліцыя паўгода тэставала на вакзалах Лондана сістэму распазнавання твараў у рэальным часе. За гэты перыяд яна прасканавала больш за паўмільёна чалавек. Гэта абышлося прыкладна ў $426 тысяч і ні разу не дапамагло затрымаць чалавека са спісу назірання. https://nashaniva.com/405742 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405742
Наколькі адзінокія еўрапейцы? У Германіі ўжо 43% хатніх гаспадарак складаюцца з аднаго чалавека Жыць аднаму ўсё часцей становіцца не вымушанай сітуацыяй, а свядомым выбарам. Людзі цэняць магчымасць самастойна распараджацца сваім жыццём, незалежнасць і спакой. Новае даследаванне паказала, наколькі маштабнай стала гэтая з'ява ў развітых краінах і да чаго рыхтавацца бізнэсу. https://nashaniva.com/405935 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405935
Зяленскі заявіў, што балістычная ракета FP-9, здольная даляцець да Масквы, будзе гатова гэтай восенню У другой палове кастрычніка Украіна таксама атрымае першую партыю малых і танных ракет СПА, здольных знішчаць новыя «Шахеды». https://nashaniva.com/406014 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406014
Брытанец амаль год правёў у акіяне без выхаду на сушу, пераплыўшы на лодцы Ціхі і Індыйскі акіяны За час падарожжа ён прайшоў на вёслах больш за 15 тысяч марскіх міль, або каля 28 тысяч кіламетраў. https://nashaniva.com/406009 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406009
«Мільён дзякуй усім». Павел Белавус напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку Стваральнік symbal by Павел Белавус, які выйшаў на волю 15 верасня разам з яшчэ 24‑ма беларускімі палітвязнямі, падзякаваў усім, хто яго ўвесь час зняволення падтрымліваў. https://nashaniva.com/406011 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406011
У Латвіі на парламенцкіх выбарах перамагае партыя цяперашняга прэм'ера Паводле экзітполаў, на парламенцкіх выбарах у Латвіі значна наперадзе іншых палітычных сіл апынуўся «Аб’яднаны спіс», які ўзначальвае прэм’ер-міністр Андрыс Кулбергс. Папярэднія даныя паказваюць, што партыя магла атрымаць 35,6% галасоў. https://nashaniva.com/406010 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/406010
Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя Першы міністр Уэльса і лідар партыі Plaid Cymru (Партыя Уэльса) Рун ап Іорверт запатрабаваў ад урада Вялікабрытаніі «новай дамоўленасці». https://nashaniva.com/405998 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405998
«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы Шабля ў ножнах, 3000 еўра і бутэлька польскай гарэлкі — такі пералік рэчавых доказаў можна знайсці ў адной з самых малавядомых шпіёнскіх справаў у Беларусі, піша @belsat. https://nashaniva.com/405999 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/405999