Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.3%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 20 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль На фоне новага абвастрэння сітуацыі на Блізкім Усходзе і нападаў еменскіх хусітаў на нафтавыя аб’екты Саудаўскай Аравіі кошт расійскай нафты рэзка вырас. https://nashaniva.com/404796 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404796

  2. Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней «Хто сказаў, што кошт газу вымяраецца толькі ў далярах?» https://nashaniva.com/404794 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404794

  3. edited

    «Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic? Рэальныя здольнасці так званага «штучнага інтэлекту» на аснове вялікіх моўных мадэляў ужо ўтыкаюцца ў свае межы, напісаў бізнэс-аналітык Максім Маханькоў — беларус, які працаваў у шэрагу ІТ-кампаній. Таму ён бачыць у закліках «прытармазіць, запаволіць развіццё штучнага інтэлекту» проста хітрыкі кіраўніцтва найбольшых кампаній. @NashaNiva папрасіла ацаніць такое меркаванне Андруся Храпавіцкага, які працуе Senior Data Science Engineer, Head of R&D у кампаніі Results-CX, у галіне штучнага інтэлекту і вялікіх даных, ЗША. Той глядзіць на сітуацыю зусім інакш. https://nashaniva.com/404791 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404791

  4. edited

    Галоўнае за 16 верасня Лукашэнка адпусціў 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам». Поўны спіс палітвязняў, якія выйшлі на свабоду 16 верасня. Як іх сустракалі ў Вільні Беларуска, якую лічылі зніклай у Непале, жывая. Яна ў ізалятары ў Тайвані Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так». Грамадскі дзеяч падрабязна распісаў, як гэбісты спрабавалі ўцягнуць у сваю арбіту і яго самога Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары Канада можа стаць першым асацыяваным членам Еўрасаюза Па справе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці на 9 гадоў асудзілі Сяргея Высоцкага Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

  5. У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша Яго даставілі ў раённую бальніцу. https://nashaniva.com/404785 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404785

  6. У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны У 1998 годзе забілі 17‑гадовага падлетка. https://nashaniva.com/404786 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404786

  7. «Удовіна бухта», трыумфатар «Эмі», — ідэальны баланс гумару і жахаў Мэр аддаленага вострава марыць ператварыць сваю глухмень у турыстычны рай, але сутыкаецца са злом. Серыял набірае рытм з кожным эпізодам, і ў апошняй серыі напружанне дасягае кропкі зрыву. Правінцыйная мэрыя супраць старадаўняга зла: хто каго? https://nashaniva.com/404728 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404728

  8. ВІДЭАНАВІНЫ: Вынікі сустрэчы з Лукашэнкам: што пайшло не так? / Сумныя навіны для Віктара Бабарыкі: падрабязнасці Лукашэнка зноў адпусціў палітзняволеных: што ён атрымаў наўзамен і што тут не так? Міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова не ўзялі на важную сустрэчу: што здарылася? Новая маштабная справа: каго і за што судзілі ў Мінску? Міністр унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў сустракае гасцей: Беларусь экспартуе разгоны пратэстаў? Пенсіянер нарабіў бяды: што адбылося ў Мінску? Беларуска знайшлася жывой, але за кратамі: загадкавая гісторыя. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=2yVkrWHXBkQ

  9. Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам З падобным сутыкаліся і іншыя палітвязні. https://nashaniva.com/404781 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404781

  10. Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін Збор працягваецца: па тысячы на чалавека гэта мала, добра будзе, калі збярэцца больш.

  11. Заснавальнік TikTok стаў самым багатым чалавекам Азіі Паводле ацэнкі Bloomberg Billionaires Index, багацце кітайца Чжан Іміна перавысіла 105 мільярдаў даляраў. Ён абышоў індыйскага бізнэсмена Гаўтама Адані. https://nashaniva.com/404784 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404784

  12. Яўген Каравулаў з КР: «Мне прапанавалі супрацоўнічаць з КДБ. І я сказаў «так» Грамадскі дзеяч, які нядаўна прэтэндаваў на пасаду сакратара Каардынацыйнай рады, напісаў пра тое, што ўжо тры месяцы КДБ тэрарызуе яго сям'ю ў Беларусі, і падрабязна распісаў, як гэбісты спрабавалі ўцягнуць у сваю арбіту і яго самога. https://nashaniva.com/404780 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404780

  13. Ва Украіне звязалі расійскія атакі на свае заходнія вобласці з рэтранслятарамі на тэрыторыі Беларусі З дапамогай беларускіх рэтранслятараў расійскім беспілотнікам удалося атакаваць пункт пропуску «Ягадзін» у Валынскай вобласці на мяжы з Польшчай. https://nashaniva.com/404777 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404777

  14. У холе мінскага Dana Mall аднекуль з'явіўся жывы певень Верагодна, гэта тая самая птушка, якую ў пятніцу 11 верасня бачылі на плошчы Якуба Коласа. https://nashaniva.com/404779 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404779

  15. Коўл спадзяецца, што Лукашэнка вызваліць у наступным месяцы яшчэ сотні зняволеных «Я спадзяюся, што [будуць вызваленыя] сотні. Я не ведаю. Гэта мая надзея». https://nashaniva.com/404774 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404774

  16. «У цёплай і сяброўскай атмасферы» Андрэй Аляксандраў пажартаваў, як прайшла сустрэча з жонкай.

  17. Былы следчы, айцішнік Яўген Юшкевіч не змог стрымаць слёз У Вільні герояў-палітвязняў сустракаюць дзясяткі людзей.

  18. edited

    «Пакінуў Радзіме 30 кіло вагі. Настрой добры. Вельмі рады, што гэтыя амаль шэсць гадоў скончыліся. Вельмі спадзяюся, што гэтыя працэсы [вызваленні] будуць працягвацца», — сказаў Андрэй Аляксандраў.

  19. edited

    Медыяменеджар Андрэй Аляксандраў упершыню можа свабодна гаварыць з блізкімі У зняволеннні ён схуднеў на 30 кг.

  20. edited

    Павел Белавус правёў доўгі час у СІЗА КДБ Яму дазволілі паразмаўляць з жонкай на мяжы.

  21. Older posts