На свабодзе Ірына Злобіна, жонка палітвязня Андрэя Аляксандрава У Ірыны ў Мінску была свая крама кветак. Яе разам з Андрэем арыштавалі за дапамогу «Байсолу». Яны атрымалі агромністыя тэрміны «за здраду дзяржаве» і ўдзел у пратэстах — 14 гадоў яму і 9 гадоў ёй. Аляксандраў і Злобіна пабраліся шлюбам у зняволенні.