Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)49.2%10.8K avg views
Posting40.7/daylast 19 minutes ago
Reactions per 1K views17.1❤ 🤬 👍
edited
Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе
Падставай сталі публічныя заявы экс-чыноўніцы, якія кваліфікавалі як дэзынфармацыю і падтрымку агрэсіўнай палітыкі Масквы.
https://nashaniva.com/404572
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404572
У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак
У Яванскім моры затануў пасажырскі паром Virgo Transport 8, які выконваў рэйс з вострава Ява на Калімантан. У выніку інцыдэнту, справакаванага штармавым надвор'ем, загінулі як мінімум 6 чалавек, яшчэ каля 130 пасажыраў дагэтуль не знойдзеныя.
https://nashaniva.com/404570
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404570
11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі
Дзяўчына абдымаецца з Ігарам Крутым і радуецца лайкам ад Лепса, а шлях да мары бачыць у Маскве.
https://nashaniva.com/404350
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404350
Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду
Кіраўніцтва нямецкай апазіцыйнай партыі агучыла радыкальны план па скарачэнні міграцыйнай нагрузкі на бюджэт краіны. Прапануецца не толькі цалкам пазбавіць бежанцаў сацыяльных выплат, але і прымусова вярнуць на радзіму грамадзян, якія падлягаюць мабілізацыі.
https://nashaniva.com/404568
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404568
Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі
Шматгадовая спрэчка вакол ушанавання памяці польскага караля і вялікага князя літоўскага, які ўратаваў Вену ад асманскай аблогі ў XVII стагоддзі, перарасла ў вулічныя акцыі праварадыкальных груповак з уласнымі манументамі. Улады горада не даюць паставіць помнік праз асцярогі справакаваць антытурэцкія настроі. Іх пазіцыя выклікала жорсткі дыпламатычны крызіс з Варшавай і пратэсты мясцовай апазіцыі.
https://nashaniva.com/404567
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404567
Шампанскае спякотнага сезона 2026 года мацней ударыць у галаву. Францыя ўпершыню павышае дапушчальны градус напою
Экстрэмальныя ўмовы надвор'я прымушаюць вінаробаў пераглядаць шматвяковыя стандарты вытворчасці пеністых вінаў. Змены клімату наўпрост уплываюць на біяхімічныя працэсы ў вінаградзе, ствараючы супярэчнасць паміж прыроднымі абставінамі і сучаснымі спажывецкімі густамі.
https://nashaniva.com/404566
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404566
edited
СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе
Бездзяржаўным народам Усходняй Еўропы доўгі час дзяржаву замяняла літаратура. У беларусаў цяпер у такой ролі апынуліся медыя, піша Мікола Бугай. Мы самі гэтага не хацелі б, але гэта непазбежна.
І вось вам трохі статыстыкі на гэтую тэму.
https://nashaniva.com/404358
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404358
Еменскія хусіты захапілі стратэгічныя астравы Баб-эль-Мандэбскага праліва. Адзін з найбуйнейшых гандлёвых шляхоў фактычна апынуўся пад кантролем баевікоў
Паводле ўрада Емена, зараз паўстанцы кантралююць стратэгічны праліў Баб-эль-Мандэб, праз які праходзіць больш за дзясятую частку сусветнага грузапатоку. ЗША адмовіліся ад прамога ваеннага ўмяшання, нягледзячы на неаднаразовыя просьбы саюзнікаў.
https://nashaniva.com/404564
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404564
У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан
Расійская армія нанесла серыю ўдараў па лагістычнай інфраструктуры на ўкраінска-польскай мяжы, ледзь не закрануўшы спеццягнік з высокапастаўленымі палітыкамі. Начная атака прымусіла польскія ўлады падняць у паветра знішчальнікі і правесці экстраную эвакуацыю заходніх чыноўнікаў прама на чыгуначных пуцях.
https://nashaniva.com/404565
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404565
Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва
Прэзідэнт ЗША публічна заклікаў украінскае кіраўніцтва адмовіцца ад нападаў на нафтаперапрацоўчую інфраструктуру Расіі. Трамп упэўнены, што менавіта гэтыя ўдары, а не напружанасць у іншых рэгіёнах свету, правакуюць глабальны недахоп дызельнага паліва і б'юць па сусветнай энергетычнай стабільнасці.
https://nashaniva.com/404562
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404562
Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі
Акруговая пракуратура Варшавы раскрыла схему вываду шматмільённых сродкаў з дзяржаўнага польскага тэлебачання праз фіктыўныя паслугі для тэлеканала «Белсат». Двое падазраваных на працягу некалькіх гадоў падраблялі рахункі-фактуры і завышалі кошт ІТ-работ, нанёсшы вялізныя фінансавыя страты медыяхолдынгу.
https://nashaniva.com/404563
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404563
Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя
«Мы прапануем у рамках патэнцыйнай дээскалацыі, каб была абвешчаная ўсеагульная палітычная амністыя, як у той жа Венесуэле».
https://nashaniva.com/404559
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404559
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
Група мужчын у Остраве напала на веласіпедыста праз галаўны ўбор, колеры якога яны памылкова прынялі за колеры ўкраінскага сцяга. Здарэнне адбылося падчас дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў на лячэнне цяжарнай дзяўчыны хлопца, якая захварэла на рак. Розгалас дапамог сабраць неабходную суму за адну ноч.
https://nashaniva.com/404561
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404561
Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс
Калі старэйшы сын Лукашэнкі абмяркоўваў перспектывы развіцця дзюдо, на яго руцэ красаваўся дарагі аксэсуар.
https://nashaniva.com/404535
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404535
Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі
Неасцярожныя выказванні брытанскага прэм'ера справакавалі беспрэцэдэнтную кансалідацыю прыхільнікаў незалежнасці ў рэгіёнах. Палітычны крызіс пагражае разбурэннем дзяржавы, паколькі мясцовыя ўрады пачынаюць узгадняць супольныя крокі па аддзяленні.
https://nashaniva.com/404560
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404560
Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі
43‑гадовую мінчанку Таццяну Марцішчанку, якая была цяжарная, верагодна забіў бацька будучага дзіцяці. Цела жанчыны ён вывез у дарожнай сумцы і закапаў за горадам. @tribuna_by назвала імя затрыманага — 38‑гадовы хакейны суддзя Аляксей Гаўрылёнак. Што пра яго вядома?
https://nashaniva.com/404557
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404557
19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага
Яўгенія Шафарастава нарадзілася і вырасла ў Томску, але ў падлеткавым узросце пераехала ў Брэст з бацькамі — тату прапанавалі там працу. За пару гадоў Жэня вывучыла беларускую мову на выдатна, і здала ЦТ па ёй усяго з адной памылкай.
https://nashaniva.com/404242
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404242
edited
⚡️ Што цяпер адбываецца з «жаночым трыа»
У 2020-м гэтыя людзі сталі сімвалам надзей на перамены. Большасці з іх давялося заплаціць за гэта вельмі высокую цану. Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава правялі 5 гадоў у страшных умовах лукашэнкаўскай турмы. Але чым яны паспелі адзначыцца ўжо пасля вызвалення? А што ўвесь гэты час рабілі Валерый і Вераніка Цапкалы?
У нашым відэа мы згадаем галоўных герояў падзей шасцігадовай даўніны, а таксама пакажам, як змянілася жыццё кожнага з іх. Хто застаўся ўплывовым палітыкам, хто спрабуе пачаць усё нанова, а хто за гэтыя гады амаль цалкам страціў былы аўтарытэт?
https://youtu.be/gDW0HoLxHKY
Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы
У спявачкі рэдкае аўтаімуннае неўралагічнае захворванне, якое можа выклікаць мышачную скованасць і спазмы.
https://nashaniva.com/404556
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404556
Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам
«Крушня» — гэта сучасная версія прыпавесці пра фарасея і мытніка, мяркуе Сяргей Дубавец.
https://nashaniva.com/404203
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404203