Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі Шматгадовая спрэчка вакол ушанавання памяці польскага караля і вялікага князя літоўскага, які ўратаваў Вену ад асманскай аблогі ў XVII стагоддзі, перарасла ў вулічныя акцыі праварадыкальных груповак з уласнымі манументамі. Улады горада не даюць паставіць помнік праз асцярогі справакаваць антытурэцкія настроі. Іх пазіцыя выклікала жорсткі дыпламатычны крызіс з Варшавай і пратэсты мясцовай апазіцыі. https://nashaniva.com/404567 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404567