Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)49.2%10.8K avg views
Posting40.7/daylast 23 minutes ago
Reactions per 1K views17.0❤ 🤬 👍
edited
Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць
Аляксандр Лукашэнка даручыў дадаткова вывучыць працу і рэкламу ў краіне ігральнага бізнэсу.
https://nashaniva.com/404329
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404329
edited
Выйшла на свабоду палітзняволеная Ірына Такарчук, маці блогеркі Вольгі Такарчук
66‑гадовая жанчына цалкам адбыла трохгадовы тэрмін.
https://nashaniva.com/404322
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404322
Ад «Трох чарапах» перад АМАПам да ўрокаў гітары. Піт Паўлаў вучыць беларусаў граць
Харызматычны гітарыст NRM у эміграцыі не растварыўся ў настальгіі па старой беларускай рок-сцэне: ён стварыў школу «Граем», паказвае, як граць беларускія песні, збірае беларускую музычную тэрміналогію і пераконвае, што музыка — ніякі не дар для абраных.
@Shtodzien паразмаўляў з музыкам пра тое, навошта беларусам свае песні, свае гітарысты і ўласная музычная мова.
https://nashaniva.com/404323
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404323
edited
Выйшла на свабоду Настасся Кухта
Сацыяльную актывістку з Мінска арыштавалі ў лютым 2022 года. Ëй прысудзілі пяць гадоў калоніі за ўдзел у пратэстах, а таксама «нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы» і ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні». Кухта цалкам адбыла прызначаны тэрмін.
У 2023 года памерла маці Настассі, але яе не адпусцілі на пахаванне.
Работніцу банка з Гомеля, якая падмяняла беларускія грошы на сувенірныя еўра, адправілі ў калонію
Жанчына цягам шасці гадоў забірала невялікія сумы з пачкаў з беларускімі рублямі, якія сама ўпакоўвала і апячатвала. А на іх месца клала сувенірныя 500 еўра.
Так прысабечыла 90 тысяч рублёў.
https://nashaniva.com/404316
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404316
Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы
Швагер жонкі Віктара Лукашэнкі Ліліі Аляксандр Гарусаў служыў у КДБ, а цяпер заняты ў бізнэсе Людмілы Няронскай. @Buroby вывучыла працоўную біяграфію ўсёй сям’і Гарусавых.
https://nashaniva.com/404317
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404317
«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»
Цімафей Калачоў распавёў пра пачатак сваёй тэлевізійнай кар'еры.
https://nashaniva.com/404313
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404313
Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген
Сталіца Даніі лічылася доўгі час найлепшым горадам для веласіпедыстаў. Але зараз яна толькі на трэцім месцы.
https://nashaniva.com/404307
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404307
Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам
Кампанія OpenAI абвясціла пра рашэнне адной з сямі «Задач тысячагоддзя», якая апісвае паводзіны вязкіх вадкасцей і газаў. Аднак за маштабным тэхналагічным прарывам хаваецца скандал з імаверным прыўлашчваннем чарнавікоў матэматыкаў карпаратыўнай нейрасеткай.
https://nashaniva.com/404280
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404280
Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне
Апошнія гады Дзмітрый Новікаў працаваў у Польшчы.
https://nashaniva.com/403973
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403973
Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі
Вядоўца ранішняга шоу «Обычное утро» Канстанцін Каверын у новым выпуску ТОКу паразважаў пра культуру адмены і скандал вакол Андрэя Стрыжака, згадаў уласны досвед грамадскай крытыкі, а таксама расказаў, як з гадамі змянілася яго стаўленне да фемінізму.
https://nashaniva.com/404072
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404072
Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада
Нават нягледзячы на сур'ёзныя скарачэнні ў выдачы новых дазволаў на жыхарства, Літва ўсё адно заставалася даволі папулярным кірункам для працы сярод беларусаў — перш за ўсё дальнабойшчыкаў. Але ўжо хутка плынь працоўных мігрантаў у гэтую краіну можа амаль цалкам спыніцца.
https://nashaniva.com/404222
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404222
Навукоўцы выявілі нечаканую сувязь паміж прыёмам парацэтамолу падчас цяжарнасці і здароўем дачок
Парацэтамол лічыцца адным з асноўных сродкаў ад болю і тэмпературы падчас цяжарнасці. Аднак новае даследаванне выявіла сувязь паміж яго прыёмам і развіццём рэпрадуктыўнай сістэмы ў дзяўчынак.
https://nashaniva.com/404261
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404261
«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна
Цяпер Стасі Стральчэні 24 гады, у яе ёсць муж і сын. Беларуска вырашыла знайсці бацьку, якога нават не памятае — бо верыла, што яго няма ў яе жыцці перадусім праз забарону маці.
https://nashaniva.com/404221
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404221
Памёр Генадзь Шэпелеў
Гэтага былога чыгуначніка называлі «вартавым Крапівенскага поля».
https://nashaniva.com/404302
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404302
Apple прэзентавала першы складны айфон
Учора было абвешчана пра самае радыкальнае змяненне знешняга выгляду айфонаў за амаль 20‑гадовую гісторыю яго існавання.
https://nashaniva.com/404298
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404298
Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам
Амерыканскі прэзідэнт, мяркуючы з усяго, упершыню ў гісторыі абяцае падобныя выплаты амерыканцам у кантэксце кампаніі прыцягнення галасоў выбаршчыкаў.
https://nashaniva.com/404297
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404297
Украінскія беспілотнікі атакавалі Махачкалу
Узніклі пажары ў порце і тэатры.
https://nashaniva.com/404296
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404296
ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка тэрмінова выклікаў Дзяржсакратара Рады Бяспекі: што вядома? / Загадкавая адстаўка
Нечаканая нарада Аляксандра Лукашэнкі: што адбывалася ўвечары ў Палацы Незалежнасці? Сяргей Ціханоўскі крытыкуе, Алесь Бяляцкі папярэджвае, Рыгор Азаронак абураецца, а Лукашэнка вядзе хітрую гульню: што адбываецца вакол прыезда Андрэя Пачобута ў Беларусь? Загадкавае звальненне Калаўра-малодшага: сын топавага беларускага чыноўніка без тлумачэння пакінуў высокую пасаду. Дрэнныя навіны для жанчын: новая пастанова чыноўнікаў закранула медыцыну Беларусі. Трагікамічная драма ў жыцці прыхільніка Лукашэнкі: што здарылася?
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=z1sDrxtctVU
Беларуска Карына Казлоўская заваявала на чэмпіянаце Польшчы па стральбе з лука сем залатых медалёў
Больш не змагла, бо скончыліся дысцыпліны, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/404287
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404287