Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.7/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Украіна аб'явіла ў вышук «Жэню з Гомеля». Што пра яго вядома? 43‑гадоваму Яўгену Малінковічу выставілі абвінавачванні паводле некалькіх крымінальных артыкулаў, у тым ліку за парушэнне міжнародных правіл гандлю таварамі падвойнага прызначэння і дапамогу краіне-агрэсару ў складзе групы па папярэдняй змове, піша @flagshtok. https://nashaniva.com/404288 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404288

  2. Трамп заявіў, што «Пуцін хоча заключыць здзелку» Падпісанню ж мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай замінае нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным. https://nashaniva.com/404289 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404289

  3. Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона Пра гэта расказаў прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ. https://nashaniva.com/404284 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404284

  4. Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету Казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна, перамогшы ў чвэрцьфінале US Open-2026 кітаянку Чжэн Цыньвэнь з лікам 3:6, 6:1, 6:4, упершыню ў сваёй кар'еры забяспечыла сабе першае месца ў сусветным рэйтынгу. https://nashaniva.com/404285 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404285

  5. Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста Заява Каменскіх выклікала ва ўкраінскіх карыстальнікаў сацсетак шквал іроніі і абурэння. https://nashaniva.com/404282 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404282

  6. Ці мае права ўладальнік кватэры наведваць яе арандатараў без папярэджання? Калі ўладальнік здае кватэру ў арэнду, гэта не азначае, што ён можа ў любы момант заходзіць у жылое памяшканне, тлумачыць юрыстка. https://nashaniva.com/404272 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404272

  7. edited

    Галоўнае за 9 верасня Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога «Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам «Я яб**н, таму і пайшоў». Малады беларус кінуў цяжарную жонку і паехаў на вайну, пасля здрадзіў ёй дый загінуў Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак Каля Мірскага замка адбудуюць знішчаны палац Святаполк-Мірскіх. У ім размесціцца гатэль Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў Калі вашы бацькі дажылі да 100 гадоў, ці значыць гэта, што і вы пражывяце доўга? Навукоўцы далі адказ З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька

  8. У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ Уіткаф за час сваёй працы восем разоў наведваў Маскву і толькі адзін раз — Кіеў, аднак істотнага прагрэсу яму дасягнуць не ўдалося. https://nashaniva.com/404274 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404274

  9. У Мінску затрымалі дырэктара мэблевай кампаніі, якая працавала на рынку 15 гадоў. Вінавацяць у стварэнні піраміды Мяркуючы па кадрах з відэа МУС і абмеркаваннях у сацыяльных сетках, гаворка ідзе пра кампанію «Кухні Чэры» https://nashaniva.com/404269 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404269

  10. edited

    Адвакату Дзмітрыю Лаеўскаму прысудзілі тры гады калоніі Ëн абараняў Віктара Бабарыку і Максіма Знака. Як паведамляе @viasna96, адваката абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыі Беларусі. Лаеўскага ўзялі пад варту ў зале суда. https://nashaniva.com/404276 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404276

  11. edited

    У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах Калі спецназаўцы у штацкім штурмавалі кватэру 47-гадовага мясцовага жыхара, ён накіраваўся на іх з «прадметам, падобным да нажа». Мужчыну падстрэлілі, а пасля шпіталізавалі. https://nashaniva.com/404275 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404275

  12. ВІДЭАНАВІНЫ: Лукашэнка тэрмінова выклікаў Дзяржсакратара Рады Бяспекі: што вядома? / Загадкавая адстаўка Нечаканая нарада Аляксандра Лукашэнкі: што адбывалася ўвечары ў Палацы Незалежнасці? Сяргей Ціханоўскі крытыкуе, Алесь Бяляцкі папярэджвае, Рыгор Азаронак абураецца, а Лукашэнка вядзе хітрую гульню: што адбываецца вакол прыезда Андрэя Пачобута ў Беларусь? Загадкавае звальненне Калаўра-малодшага: сын топавага беларускага чыноўніка без тлумачэння пакінуў высокую пасаду. Дрэнныя навіны для жанчын: новая пастанова чыноўнікаў закранула медыцыну Беларусі. Трагікамічная драма ў жыцці прыхільніка Лукашэнкі: што здарылася? Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=z1sDrxtctVU

  13. Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года Андрусь Асмалоўскі з'ехаў з Беларусі, але вярнуўся — праз угаворы каханай. А дома трапіў пад крыміналку і згубіў усё — сям’ю, бізнэс і маёмасць. «Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Андрусю пабудаваць жыццё на чужыне. Паўдзельнічаць можна тут. https://nashaniva.com/401596 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401596

  14. Ментусава прыйшла на Венецыянскі кінафестываль у кімано з імёнамі палітзняволеных жанчын Вядучая Марына Ментусава прыйшла на прэм'еру фільма «Лісты з маўклівай краіны» Андрэя Куцілы і скарыстала гэту магчымасць для таго, каб нагадаць пра лёс беларускіх палітзняволеных. https://nashaniva.com/404271 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404271

  15. Бабарыка расказаў, якія ў яго адносіны з Ціханоўскай і іншымі прадстаўнікамі дэмсілаў Былы палітвязень, банкір і экс-прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктар Бабарыка ў інтэрв'ю Delfi расказаў пра свае адносіны са Святланай Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінетам, ацаніў працу дэмакратычных сіл за апошнія гады і патлумачыў, у чым з імі не пагаджаецца. https://nashaniva.com/404230 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404230

  16. Андрэй Пачобут наведаў у Гродне офіс Саюза палякаў «Шмат эмоцый, шмат аповедаў пра тое, як людзі перажылі і вытрымалі хвалю рэпрэсій у 2021—2023 гадах». https://nashaniva.com/404265 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404265

  17. Паўлючэнка пра вяртанне Пачобута: «Пункт біфуркацыі, пасля якога шмат зменіцца» Фёдар Паўлючэнка ў эфіры ютуб-канала «Саша, что ты несёшь?!» расказаў, чаму лічыць рашэнне былога палітвязня Анджэя Пачобута вярнуцца ў Беларусь значнай палітычнай падзеяй і якія наступствы яна, на яго думку, можа мець. https://nashaniva.com/404243 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404243

  18. Гродзенскі блогер Міша, якога пасадзілі за махлярства з данатамі, пасля вызвалення разам з каханай зноў збірае данаты Не паспелі скончыцца і трэція суткі, як 18‑гадовы блогер Міхаіл Драгун выйшаў на свабоду, а пара ўжо зноў просіць данаты. Гэтым разам збіраюць сабе на вяселле — але і тут ёсць хітрыкі. https://nashaniva.com/404246 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404246

  19. edited

    Украінскія дроны заляцелі за 2800 кіламетраў У Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі быў паспяхова атакаваны Новаўрэнгойскі завод падрыхтоўкі кандэнсату да транспартавання. https://nashaniva.com/404260 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404260

  20. Жыхар Яраслаўля атрымаў 14 гадоў калоніі за здымкі магіл расійскіх вайскоўцаў Гэта ацанілі як здраду дзяржаве. https://nashaniva.com/404256 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404256

  21. Older posts