Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, трэба дапамога Пасля ўдзелу ў пратэстах 2020 года Андрусь Асмалоўскі з'ехаў з Беларусі, але вярнуўся — праз угаворы каханай. А дома трапіў пад крыміналку і згубіў усё — сям’ю, бізнэс і маёмасць. «Байсол» адкрыў збор, каб дапамагчы Андрусю пабудаваць жыццё на чужыне. Паўдзельнічаць можна тут. https://nashaniva.com/401596 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401596