Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22.1K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 16 minutes ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупаюць за хвіліны Праект Euphoria Night у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў позні вячэрні час дае экспрэсіўныя канцэрты, якія збіраюць сотні гледачоў, піша @katolik_life. Але далёка не ўсе вернікі ад гэтага ў захапленні. https://nashaniva.com/403892 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403892

  2. У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» «Спадарства, сёння мы падпалім што-небудзь. Глядзіце ўважліва». https://nashaniva.com/403890 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403890

  3. Брамнік футбольнага клуба «Віцебск» здзівіў гараджан незвычайным падабенствам да Марка Шагала Галкіпер футбольнага клуба «Віцебск» Іван Навічкоў нечакана стаў аб'ектам увагі не толькі футбольных заўзятараў. Падчас фотасесіі новай формы каманды гараджане заўважылі ягонае дзіўнае падабенства з сусветна вядомым мастаком родам з Віцебска. https://nashaniva.com/403887 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403887

  4. Расійскія стрымеры ідуць пешшу з Масквы ў Мінск, каб паціснуць руку Лукашэнку Двое юнакоў пераадольваюць сотні кіламетраў без прадуманага маршруту, начуючы ў палатцы і сціраючы ногі ў кроў. Усё каб дабрацца да беларускай сталіцы і сустрэцца з Лукашэнкам. https://nashaniva.com/403872 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403872

  5. «Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы Амаль кожныя выхадныя Сяргей Пехцераў едзе цягніком з Варшавы да Беластока, а пасля перасаджваецца на ровар, каб праехацца па вёсках Падляшша. Усё дзеля таго, каб сфатаграфаваць вокны і аканіцы хат, што стаяць на польска-беларускай мяжы. У яго архіве ўжо больш за сотню такіх аканіц. @mostmediaio даведалася ў Сяргея, навошта яму гэтыя кадры. https://nashaniva.com/403883 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403883

  6. Уіткаф і Кушнер могуць наведаць Маскву і Кіеў 5—6 верасня Аднак паездка амерыканскіх прадстаўнікоў у Кіеў пакуль не пацверджаная. Уіткаф нібыта пачаў асцерагацца візіту з-за расійскіх абстрэлаў украінскай сталіцы. https://nashaniva.com/403878 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403878

  7. edited

    Расійскі дрон ударыў у цэнтральны будынак СБУ ў Кіеве. Зяленскі загадаў адказаць люстэркава Цэнтральны будынак Службы бяспекі Украіны знаходзіцца на вуліцы Уладзімірскай, насупраць Сафійскага сабора. https://nashaniva.com/403881 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403881

  8. Начальнікам «Воўчых нораў» прызначылі афіцэра з калоніі ў Навасадах Дзмітрый Несцяровіч раней курыраваў дыстанцыйныя багаслоўскія курсы для зняволеных і антынаркатычныя стрымы для школьнікаў. Цяпер ён узначаліў калонію, вядомую ціскам на палітвязняў. https://nashaniva.com/403873 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403873

  9. У Германіі перапахавалі імператара Атона I Вялікага, заснавальніка Святой Рымскай імперыі. Ён прызначыў першага каталіцкага епіскапа Русі, але місію знішчылі язычнікі У Магдэбургскім саборы завяршылася рэстаўрацыя грабніцы і перапахаванне заснавальніка Свяшчэннай Рымскай імперыі Атона I. Даследаванне адкрытага саркафага і наступны генетычны аналіз канчаткова пацвердзілі сапраўднасць парэшткаў аднаго з самых уплывовых манархаў еўрапейскага Сярэднявечча. https://nashaniva.com/403710 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403710

  10. 26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве» Пятра Асіпенку, які працаваў у структуры судовых экспертыз і на аператыўнай мытні, кінулі за краты на гіганцкі тэрмін паводле палітычных артыкулаў. https://nashaniva.com/403810 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403810

  11. Буданаў расказаў пра рэгулярныя размовы з Прыгожыным Раней медыя са спасылкай на амерыканскую разведку пісалі, што Прыгожын кантактаваў з ГУР Украіны і прапанаваў раскрыць пазіцыі расійскіх вайскоўцаў у абмен на адвод украінскіх войскаў ад Бахмута. https://nashaniva.com/403871 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403871

  12. Бізнэсмен з Гродна ўзяў шэфства над зубрамі з Белавежскай пушчы У Белавежскай пушчы з'явіўся першы афіцыйны апякун зуброў. https://nashaniva.com/403869 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403869

  13. Сядзібу Грабніцкіх пад Ушачамі куплялі ўжо двойчы — і вось яна зноў на аўкцыёне за адну базавую Аб'ект вяртаецца ў дзяржаўную ўласнасць з 2020 года з-за невыканання ўласнікамі ўстаноўленых тэрмінаў і ўмоў па яго рэстаўрацыі. https://nashaniva.com/403809 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403809

  14. Tesla выпусціла на вуліцы робатаксі без руля і педаляў. Ці наважацца людзі ў іх сесці? Спрабуючы дагнаць канкурэнтаў на рынку беспілотных таксі, Ілан Маск пайшоў на крок, на які пакуль наважваліся нямногія. Для Tesla гэта можа стаць адным з самых важных эксперыментаў апошніх гадоў. https://nashaniva.com/403858 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403858

  15. Баркоўскі: Часам узнікае жаданне папрасіць Еўракамісію скараціць датацыі на незалежныя медыя «Каб з незалежных рэдакцый прынамсі сышла пена». https://nashaniva.com/403863 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403863

  16. edited

    Беларускі брэнд замовіў вышыўку на адзенні — ім прыслалі партыю з недарэчнай памылкай у цытаце Якуба Коласа «Самая недарэчная сітуацыя, якая магла здарыцца з беларускім брэндам адзення», — скардзіцца ў інстаграме стваральніца Up to you Таццяна Хахлова. https://nashaniva.com/403857 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403857

  17. У Непале праз дзевяць дзён пасля паводкі выратавалі двух рабочых Мужчын дасталі з тунэлю гідраэлектрастанцыі. https://nashaniva.com/403859 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403859

  18. Урад Мелоні пабіў рэкорд знаходжання ва ўладзе ў пасляваеннай Італіі У пятніцу ўрад Джорджы Мелоні адзначае 1413 дзён бесперапыннага знаходжання ва ўладзе, які стаў самым доўгачасовым урадам у гісторыі Італьянскай Рэспублікі пасля Беніта Мусаліні. https://nashaniva.com/403856 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403856

  19. Першая замежная авіякампанія спыніла палёты ў Расію пасля папярэджання Зяленскага пра небяспеку ў небе https://nashaniva.com/403854 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403854

  20. Маці паскардзілася на траўмы 5‑гадовага сына ў псіхіятрычнай бальніцы Гомеля Што адказалі дактары? https://nashaniva.com/403853 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403853

  21. Older posts