«Падляшша недаацэненае новымі эмігрантамі». Беларус стварае фотапраект, прысвечаны аканіцам хат на польскім памежжы Амаль кожныя выхадныя Сяргей Пехцераў едзе цягніком з Варшавы да Беластока, а пасля перасаджваецца на ровар, каб праехацца па вёсках Падляшша. Усё дзеля таго, каб сфатаграфаваць вокны і аканіцы хат, што стаяць на польска-беларускай мяжы. У яго архіве ўжо больш за сотню такіх аканіц. @mostmediaio даведалася ў Сяргея, навошта яму гэтыя кадры. https://nashaniva.com/403883 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403883