Наша Ніва ✔

@nashaniva · tech · Belarusian · active

Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews

Subscribers 22K Subscribers, last 30 days: 22.1K → 22K −100 24h · −100 7d
Reach per post (ERR) 49.2%10.8K avg views
Posting 40.8/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 17.0 ❤ 🤬 👍
  1. Самалёт, які ляцеў з Дубая ў Беларусь, сеў у аэрапорце Ісламабада Паводле інфармацыі крыніц, камандзір паветранага судна змяніў маршрут праз недастатковы запас паліва. https://nashaniva.com/403562 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403562

  2. edited

    Урад Расіі дазволіў прадаваць шмурдзяк замест бензіну З 1 верасня «часова» дазволілі рэалізацыю на аўтазапраўках бензіну і дызельнага паліва больш нізкіх экалагічных класаў К2, К3, К4 і К5 — гэта адпаведна «Еўра-2», «Еўра-3», «Еўра-4» і «Еўра-5». https://nashaniva.com/403558 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403558

  3. Зноў павялічыліся цэны на паліва У Беларусі з 2 верасня зноў павысяцца рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва. https://nashaniva.com/403552 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403552

  4. Таццяна Зарэцкая збіралася выступаць на буйной канферэнцыі ў Саудаўскай Аравіі, а пасля знікла з раскладу Пры гэтым запэўнівае, што бярэ ўдзел у канферэнцыі. https://nashaniva.com/403537 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403537

  5. Галоўнае за 31 жніўня Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула Таццяна Зарэцкая збіралася выступаць на буйной канферэнцыі ў Саудаўскай Аравіі, а пасля знікла з раскладу Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК «Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне «Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца Жарсці вакол «крыжа каралевы Сафіі» не сціхаюць. Сяргей Абламейка заступіўся, а Крыцук прааналізаваў першакрыніцы У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе

  6. Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку Віктар Гурын кіраваў буйнымі праектамі ў Беларусі і Расіі, укараняў у абутковую вытворчасць штучны інтэлект і робатаў, але стаў чарговай ахвярай палітычнага пераследу. https://nashaniva.com/403524 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403524

  7. На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў Даўжыня складала 230 сантыметраў. https://nashaniva.com/403553 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403553

  8. ВІДЭАНАВІНЫ: Дзіўнае свята Мікалая Лукашэнкі: дзе ён святкуе свой дзень нараджэння і чым усіх здзівіла Эйсмант Загадкавыя затрыманні ў Беларусі: чым хваляцца спецслужбы Лукашэнкі? Трагічная субота: што здарылася і чаго чакаць далей? Дзіўнае свята ў Мікалая Лукашэнкі: дзе ён сустракае свой дзень нараджэння? Нечаканая заява Наталлі Эйсмант: сумнеўны камплімент начальніку. Хто хаваецца ў Беларусі: прэм’ер-міністр Турчын і нечаканая сустрэча. Беларуска знікла падчас вялікай бяды: што вядома? Размова з Ціханоўскім і злосць Лукашэнкі: не стала вядомай пенсіянеркі. Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы». https://www.youtube.com/watch?v=c5qrOsLHSNo

  9. NASA паспяхова запусціла касмічны тэлескоп Roman, які можа адкрыць новую эру ў даследаванні Сусвету 30 жніўня NASA адправіла ў космас касмічны тэлескоп Roman. Запуск адбыўся ў касмічным цэнтры імя Кэнэдзі ў Фларыдзе з дапамогай ракеты-носьбіта Falcon Heavy кампаніі SpaceX. Кошт праекта ацэньваецца прыкладна ў $4,3 мільярда. Асноўная місія разлічаная на пяць гадоў, аднак NASA мяркуе, што апарат пасля зможа працаваць яшчэ столькі ж. https://nashaniva.com/403548 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403548

  10. Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны 39‑гадовы футбаліст паведаміў пра сваё рашэнне ў сацыяльных сетках праз некалькі тыдняў пасля фіналу чэмпіянату свету 2026 года, у якім аргенцінцы саступілі Іспаніі з лікам 0:1. https://nashaniva.com/403549 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403549

  11. Долі Партан пакінула сваім прыхільнікам сакрэтную песню Паслухаць яе можна будзе толькі ў 2045 годзе. https://nashaniva.com/403543 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403543

  12. Буйная расійская сетка медыцынскіх лабараторый адкрые першую клініку ў Беларусі Расійская сетка медыцынскіх лабараторый Invitro плануе сёлета адкрыць у Беларусі медыцынскі цэнтр новага фармату — «Invitro Клініка». https://nashaniva.com/403542 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403542

  13. edited

    Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна спыніць вайну «Нам трэба перайсці ад бясконцай вайны да яе спынення. Такое пасланне Індыі. Нам трэба канец вайны, а не яе працяг». https://nashaniva.com/403541 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403541

  14. Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка Мінчанка Марыя Іванаўна 15 гадоў здавала сваю аднапакаёвую кватэру на вуліцы Сяліцкага ў Шабанах і ніколі не мела праблем з арандатарамі. Але летась у яе жыллё засяліўся мужчына, які назваўся юрыстам. У выніку гаспадыня ўжо дзесяць месяцаў не атрымлівае арэндную плату і сама не можа трапіць у сваю кватэру. https://nashaniva.com/403536 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403536

  15. У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося? У раёне Трышулі ў Непале пасля магутнай паводкі ацалеў адзін з дамоў, які цяпер у сацыяльных сетках называюць «цуда-домам» і «бірузовым домам». Вада, гразь, камяні і абломкі разбурылі навакольныя будынкі, але жалезабетонная канструкцыя гэтага дома вытрымала ўдар стыхіі. https://nashaniva.com/403531 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403531

  16. «Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі Некаторыя нават пажартавалі, што цяпер зразумела, навошта гаспадыні кожны сезон закатваюць па некалькі соцень слоікаў. https://nashaniva.com/403529 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403529

  17. Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК Гэта месца, вядомае як Планерная гара, даўно знаходзілася ў чаканні вялікага будаўніцтва. Рэч у тым, што менавіта тут мусіць з'явіцца жылы комплекс, параўнальны па ўзроўні з Новай Баравой. https://nashaniva.com/403527 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403527

  18. У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў Правяраецца версія дыверсіі. https://nashaniva.com/403517 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403517

  19. «Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках Пасажыры парома Filojet, які затануў каля берагоў Кіпра, абвінавацілі капітана і экіпаж у тым, што тыя кінулі людзей без дапамогі. https://nashaniva.com/403523 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403523

  20. edited

    Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-поварам без правоў. І загінула Карым Кузняцоў патлумачыў у судзе, што замужняя беларуска пачала яго мацаць, ён азірнуўся і папрасіў так не рабіць. І ў гэты момант наляцеў на бардзюр. https://nashaniva.com/403519 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403519

  21. Older posts