Мінчанка здала кватэру «юрысту Андрэю» і ўжо дзесяць месяцаў не можа выселіць неплацельшчыка Мінчанка Марыя Іванаўна 15 гадоў здавала сваю аднапакаёвую кватэру на вуліцы Сяліцкага ў Шабанах і ніколі не мела праблем з арандатарамі. Але летась у яе жыллё засяліўся мужчына, які назваўся юрыстам. У выніку гаспадыня ўжо дзесяць месяцаў не атрымлівае арэндную плату і сама не можа трапіць у сваю кватэру. https://nashaniva.com/403536 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403536