Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor
Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva
Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Subscribers22K −100 24h · −100 7d
Reach per post (ERR)49.2%10.8K avg views
Posting40.8/daylast 5 hours ago
Reactions per 1K views17.0❤ 🤬 👍
«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы
Ва Уздзе кожны чацвер каля аўталаўкі Стаўбцоўскага мясакамбіната збіраецца чарга. Некаторыя пакупнікі займаюць яе яшчэ каля 6 раніцы, хоць машына з прадукцыяй прыязджае толькі каля 10.30.
https://nashaniva.com/402845
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402845
У Суле перапахавалі астанкі апошніх уладальнікаў маёнтка Ленскіх
Капліцу-пахавальню роду Ленскіх разрабавалі ў савецкія часы, а сабраныя мясцовымі жыхарамі парэшткі больш за паўстагоддзя знаходзіліся на вясковых могілках у Рубяжэвічах. Перанос астанкаў у адноўленую радавую капліцу стаў выкананнем апошняй волі гаспадыні сядзібы.
https://nashaniva.com/402751
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402751
edited
УСУ з Wildberries перайшлі на Ozon
Знішчаны складскі комплекс расійскага інтэрнэт-рытэйлера ў Чапаеўску Самарскай вобласці.
Гарыць таксама Самарскі НПЗ.
https://nashaniva.com/402843
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402843
ВІДЭАНАВІНЫ. Смяротныя лекі: загінулі пацыенты па ўсёй Беларусі / Лукашэнка хвалюецца пра грошы: падрабязнасці
Што здарылася ў бальніцах Мінска і Брэста: трагедыя, якую схавалі ўлады. Рашэнне Лукашэнкі закране паўмільёна беларусаў: што ён змяняе і да чаго тут дзяржаўныя грошы? Нечаканы госць у Астрашыцкім гарадку: каго Лукашэнка запрасіў у сваю рэзідэнцыю і парадаваў дзіўнымі кампліментамі? Беларусам паднялі пенсіі: што тут не так? Унікальная знаходка на Віцебшчыне. Беларусбанк увёў новыя правілы: крэдыт пад 1% мае важныя ўмовы.
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=VoXHmNrKBz0
У Інданезіі некалькі чалавек публічна адлупцавалі за сэкс па-за шлюбам
Кожны атрымаў па 100 удараў палкай.
https://nashaniva.com/402841
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402841
Мужчына сам сабе прыгатаваў кактэйль. Гэта каштавала яму жыцця
Ён выпадкова пераблытаў бутэлькі і замест 9% воцату выкарыстаў 70‑працэнтную воцатную эсенцыю.
https://nashaniva.com/402839
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402839
Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам
Афармленне, відаць, асабліва спадабаецца аматарам Сціча і яркіх інтэр'ераў.
https://nashaniva.com/402820
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402820
У Гродне кола агляду вечарам ператвараецца ў прыгожы святлівы экран
З надыходам цемры тут пачынаецца сапраўдная магія.
https://nashaniva.com/402837
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402837
edited
Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму?
Падчас адпачынку на мінскай Цнянцы вадкасць для распальвання мангала выпадкова трапіла дзяўчыне на ногі і загарэлася. Але пасля размовы з дыспетчарам брыгада да яе не прыехала, таму дзяўчына мусіла самастойна дабірацца на таксі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У выніку ў сітуацыі разбіралася медыцынскае начальства.
https://nashaniva.com/402836
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402836
Прадалі з малатка сядзібу ў Падароску, якую забралі ў мецэната Падкарытава
За маёнтак на аўкцыёне 20 жніўня змагаліся 10 прэтэндэнтаў. У выніку яго кошт вырас са стартавых 450 рублёў амаль да 201 тысячы рублёў, піша @radiosvaboda.
https://nashaniva.com/402832
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402832
Forbes уключыў двух беларусаў у топ самых багатых імігрантаў у ЗША
Амерыканскі часопіс Forbes абнавіў рэйтынг самых багатых імігрантаў, якія жывуць у ЗША. Сёлета ў спіс увайшлі 144 чалавекі, а іх агульны капітал ацэньваецца ў 2,2 трыльёна даляраў. Для параўнання, годам раней у рэйтынгу было 125 чалавек з сумарным багаццем 1,3 трыльёна даляраў.
https://nashaniva.com/402826
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402826
edited
Галоўнае за 21 жніўня
Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні
Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін
Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці
Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%
У Гродне збіраюцца аднавіць палац князёў Масальскіх, не разбураючы гістарычную камяніцу, якая была пабудаваная на тым месцы пазней
«13 000 BYN за 40 дзён». Беларускі камбайнёр расказаў пра свой заробак
Мужчына адпрацаваў 40 дзён без выхадных, і яму было вельмі складана.
https://nashaniva.com/402829
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402829
Расія ўдарыла па ратавальніках, якія працавалі на месцы ўдару па гандлёвым цэнтры ў Крывым Розе. Лік пацярпелых перавысіў сотню
Раней паведамлялася, што 21 жніўня Расія нанесла сярод белага дня ўдар беспілотнікамі па гандлёвым цэнтры ў Крывым Рогу. Але гэтым усё не абмежавалася. Паводле ўкраінскіх уладаў, атака адбылася ў дзве хвалі.
https://nashaniva.com/402821
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402821
ВІДЭАНАВІНЫ. Смяротныя лекі: загінулі пацыенты па ўсёй Беларусі / Лукашэнка хвалюецца пра грошы: падрабязнасці
Што здарылася ў бальніцах Мінска і Брэста: трагедыя, якую схавалі ўлады. Рашэнне Лукашэнкі закране паўмільёна беларусаў: што ён змяняе і да чаго тут дзяржаўныя грошы? Нечаканы госць у Астрашыцкім гарадку: каго Лукашэнка запрасіў у сваю рэзідэнцыю і парадаваў дзіўнымі кампліментамі? Беларусам паднялі пенсіі: што тут не так? Унікальная знаходка на Віцебшчыне. Беларусбанк увёў новыя правілы: крэдыт пад 1% мае важныя ўмовы.
Усе падрабязнасці глядзіце ў новым відэа «Нашай Нівы».
https://www.youtube.com/watch?v=VoXHmNrKBz0
З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі
Пра смерць 39‑гадовага артыста Паўла Канька паведаміў рэжысёр Аляксей Марусаў. Аднак пасля таго, як гэтая інфармацыя шырока разышлася, сваякі паведамілі, што Павел сапраўды знаходзіцца ў рэанімацыі, але жывы.
https://nashaniva.com/402819
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402819
У Мінску са зброяй абрабавалі ювелірную краму
Сёння каля 17:50 на мінскім праспекце Незалежнасці, 155, каля станцыі метро «Усход», мужчына ў медыцынскай масцы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, забраў ювелірныя вырабы і ўцёк з месца здарэння.
https://nashaniva.com/402823
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402823
edited
❗️Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў
Кіраўнік грамадскага аб’яднання «Беларуская супольнасць Украіны» прэтэндуе на лідарства ў беларускай дыяспары ва Украіне. Якія падазрэнні наконт яго могуць мець польскія спецслужбы і чаму яго мінулае выклікае пытанні?
Калі «Наша Ніва» падняла даступныя базы, у нас вочы палезлі на лоб: у публічнай біяграфіі Францкевіча аказалася шмат шэрых плям. Да атрымання палітычнага прытулку ў Чэхіі ён не меў вядомай гісторыі апазіцыйнай дзейнасці, затое быў двойчы асуджаны за маёмасныя злачынствы. А даныя пра перасячэнне мяжы не супадаюць з ягонымі заявамі.
https://nashaniva.com/401922
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/401922
Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец
Вайскова-марскія сілы ЗША абмяркоўваюць магчымасць перайменаваць у гонар Трампа авіяносец, які цяпер будуецца пад папярэдняй назвай USS Doris Miller.
https://nashaniva.com/402809
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402809
У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні
Сярод асаблівых прыкмет — татуіроўка сабакі на правай частцы жывата і герб Беларусі (які менавіта, не пазначаецца) на левай назе.
https://nashaniva.com/402816
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402816