Дзяўчына моцна апяклася падчас адпачынку, але хуткая да яе не паехала. Чаму? Падчас адпачынку на мінскай Цнянцы вадкасць для распальвання мангала выпадкова трапіла дзяўчыне на ногі і загарэлася. Але пасля размовы з дыспетчарам брыгада да яе не прыехала, таму дзяўчына мусіла самастойна дабірацца на таксі ў Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. У выніку ў сітуацыі разбіралася медыцынскае начальства. https://nashaniva.com/402836 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/402836