Институт истории НАН Беларуси

@iinanb · science · Belarusian · active

Subscribers 1.1K Subscribers, last 30 days: 1.1K → 1.1K +0 24h
Reach per post (ERR) 42.8%466 avg views
Posting 1.5/day last 1 day ago
Reactions per 1K views 20.4 ❤ 👍 🔥

💥💥💥 У Крэўскім замку выяўлены падмуркі замкавага маста! Археалагічныя даследаванні ў Крэўскім замку пад кіраўніцтвам А. Дзярновіча прынеслі новыя вынікі. На тэрыторыі дзядзінца выяўлены падмуркі маста - дзве лініі каменнай муроўкі, на якія абапіраліся драўляныя канструкцыі маста ад так званай Малой брамы, праз замкавы стаў, да пагорку на дзядзінцы. Такім чынам забяспечваліся абарончыя задачы і, адначасова, функцыянаванне эфектыўнай сістэмы гідрарэгуляцыі. Вядома, што пры будаўніцтве Крэўскага замку выкарыстоўвалася фартыфікацыйная канцэпцыя стварэння вакол замку затопленай прасторы. Але абаронцам замку трэба было ўмець жыць на вадзе. Замкавы мост на дзядзінцы быў часткаю такога фартыфікацыйнага мастацтва. Паводле праекту рэстаўрацыі на тэрыторыі замка плануецца аднавіць два масты, у тым ліку і таго, падмуркі якога цяпер даследуюцца. Археолагамі ў мураваных канструкцыях былі выяўлены нішы для паляў маста, а пад мастом і побач з ім - падмуркі малых пабудоваў.

Views over time

01K2K26 Sep 11:0112 Nov 10:141.8K26 Sep 11:01: 0 views12 Nov 10:14: 1,820 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
26 Sep 2026, 11:010
12 Nov 2026, 10:141.8K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)