ЗША прыпынілі санкцыі супраць Андрэя Рыбакова — дырэктара Беларуськалія. ЗША знялі санкцыі з беларускага калію ў снежні 2025, аднак асноўнае жаданне Лукашэнкі — магчымасць транзіту праз Клайпеду — пакуль не выканана праз пазіцыю Літвы. Гэтай восенню Беларусь упершыню за шмат гадоў адправіла калійныя ўгнаенні ў ЗША — каля 30 тысяч тон. Яны паплылі праз расійскія парты. Апошнія перамовы прадстаўніка Трампа Джона Коўла ў верасні прывялі да вызвалення ўсяго 15 палітвязняў, хаця напярэдадні была інфармацыя пра некалькі сотняў чалавек. Тады дамова сарвалася праз незадаволенасць Лукашэнкі саступкамі амерыканцаў (і, магчыма, адсутнасцю саступак з боку еўрапейцаў). Пасля перамоў Коўл казаў, што ізноў прыляціць у Мінск праз месяц — то бок у кастрычніку. Першапачаткова мы паведамлялі, што санкцыі знялі з амбасадара пры ААН Валянціна Рыбакова — гэта была памылка, выбачаемся!