Беларусам трэба будзе афармляць візы для паездак у Чарнагорыю. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 лістапада. Раней беларусы маглі да 30 дзён адпачываць у краіне без візы. Падаваць заяўку на атрыманне візы можна ў амбасадзе Чарнагорыі ў Маскве, а таксама праз візавыя цэнтры VFS Global у Мінску.