Былы палітвязень Анджэй Пачобут атрымаў прэстыжную польскую прэмію "Залаты лаўр" у катэгорыі "Асоба году". Выступаючы з прамовай, Пачобут сказаў, што не лічыць сябе героем. Ён назваў героямі звычайных людзей унутры краіны і перадусім адзначыў актывістаў Саюзу палякаў. Узнагароду ўручыў лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Самога Алеся адзначылі ў намінацыі "Асоба году" ў той самай прэміі ў 2023 годзе. "Залаты Лаўр Super Biznesu" — прэмія, якую з 2014 года прысуджаюць за дасягненні і ўнёсак у развіццё эканомікі ды грамадскага жыцця.