Баранавіцкая міжраённая пракуратура запатрабавала ад расійскага маркетплэйсу Ozon зняць з продажу вокладкі для дакументаў з гербам "Пагоня". Паведамляецца, што маркетплэйс ужо выканаў патрабаванне, вокладкі больш нельга набыць у Беларусі. Паводле пракуратуры, рэалізацыя такога тавару моладзі можа негатыўна адбіцца "на грамадзянскім і патрыятычным выхаванні". Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" былі дзяржаўнымі сімваламі краіны ў 1991-1995 гадах. Яны не забароненыя наўпрост, а сама "Пагоня" ўключаная ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Але дэ-факта выкарыстанне гэтых сімвалаў у Беларусі пераследуецца.