Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Цягам трох месяцаў золата з ЦАР вывозіцца ў Беларусь, а кантралюе гэта ЧВК Вагнера на чале з сынам Прыгожына Паўлам. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы. Паўлу Прыгожыну 28 гадоў. У красавіку ў сталіцы ЦАР ён сустрэўся з кіраўніцтвам краіны і прадстаўнікамі Вагнера каб абмеркаваць экспарт золата ў абыход міжнароднага кантролю і рынку ААЭ. У выніку ўлады краіны пагадзіліся афармляць дакументы, паводле якіх золата лічыцца дзяржаўнай уласнасцю. Пасля гэтага грузы накіроўваюць у Беларусь. У камандзе маладога Прыгожына каля 500 наймітаў. Яны ахоўваюць прэзідэнта ЦАР, ваююць супраць паўстанцаў і маюць уплыў сярод мясцовых сілавікоў. Згодна ацэнцы Global Initiative Against Transnational Organized Crime, кошт гадавой здабычы на ​​найбуйнейшым залатым рудніку, які знаходзіцца пад кантролем групоўкі, дасягае 250 мільёнаў долараў. Па інфармацыі Politico, у 2021 годзе “залаты” прыбытак Вагнера складаў каля мільярда долараў. Грошы ішлі на пакупку ўзбраенняў і новых наймітаў.

Views over time

05001K1.5K19 Oct 07:3511 Nov 21:341.4K19 Oct 07:35: 0 views11 Nov 21:34: 1,440 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Oct 2026, 07:350
11 Nov 2026, 21:341.4K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.