“Тыя, хто разбураў, павінны заплаціць” — прэзідэнт Францыі звярнуўся да нацыі Марадзёры будуць пакараныя, а з моладдзю дыялог працягнецца, заявіў Эмануэль Макрон: Як французы могуць рабіць такое з Францыяй? Нішто не можа гэтага апраўдаць, растлумачыць, дараваць. Мы ўсе адчуваем гнеў і сорам. 17 і 18 кастрычніка ў Францыі арыштаваныя 2397 чалавек, 997 супрацоўнікаў паліцыі і жандармерыі атрымалі раненні. Пратэсты выраслі з маніфестацый з патрабаваннем паляпшэння ўмоў для навучэнцаў і настаўнікаў, якія праходзілі па ўсёй Францыі два тыдні запар. У апошнія дні да іх далучыліся тыя, хто незадаволены ростам кошту жыцця і неадэкватным узроўнем дзяржаўных паслуг. На выхадных беспарадкі ахапілі ўсю краіну. Сеткі абляцелі кадры падпалаў, рабавання дарагіх буцікоў і крам.