Пуцін прапанаваў Трампу і Сі Цзінпіну правесці трохпаковы саміт па спыненні вайны ва Украіне. Як піша The Wall Street Journal, гэта здарылася падчас тэлефоннай размовы амерыканскага і расійскага прэзідэнтаў яшчэ 9 кастрычніка. Тады ж была дасягнута знакамітая дызельная дамова. Паводле крыніцы выдання, Трамп пакуль не даваў згоды на сустрэчу. Аднак можа гэта зрабіць, каб выканаць сваё перадвыбарнае абяцанне па ўрэгуляванні вайны. Па задуме Крамля, сустрэча Пуціна, Трампа і Сі адбудзецца 18-19 лістапада падчас саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва ў Шэньчжэні. Прапанова нібыта ўжо перададзена па дыпламатычных кналах кіраўніцтву Кітая, і яно не супраць, калі да мерапрыемства далучыцца Трамп. План уяўляе сабой спробу Пуціна скарыстацца пацяпленнем адносін з Трампам, і гэта выклікае трывогу ва Украіне і Еўропе.