У Францыі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць росту кошту жыцця і высокіх цэн на паліва. Паводле дадзеных МУС краіны, у іх удзельнічалі каля 550 тысяч чалавек. У Парыжы, Марселі і шэрагу іншых гарадоў дэманстрацыі перайшлі ў сутыкненні з паліцыяй. Праваахоўнікі ўжывалі вадамёты і слёзаточывы газ. У некалькіх гарадах беспарадкі суправаджаліся падпаламі і марадзерствам. Прэм'ер-міністр Себасцьян Лекарню заявіў, што па краіне затрыманы 1200 чалавек, параненні атрымалі 150 паліцэйскіх. МУС гаворыць аб "эскалацыі гвалту".