Павел Севярынец пакінуў аўтограф у пратэрмінаваным пашпарце беларуса. Пра такое яго папрасіў адзін з удзельнікаў сустрэчы ў Гданьску. Праз тое, што пашпарт ужо пратэрмінаваны, подпісы не могуць яго сапсаваць. "Але пачуцці ўсё адно своеасаблівыя", — падзяліўся Севярынец. Аднак у каментарах пад пастом Севярынца дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адзначыў, што ён бы не спяшаўся "спісваць старыя пашпарты". "У многіх краінах яго будуць прымаць незалежна ад пратэрмінаванасці", — дадаў Вячорка.