76 удараў па энергетыцы за тыдзень "перамір'я": Зяленскі падвёў вынікі дамоўленасцяў Трампа і Пуціна. Тыдзень таму Дональд Трамп абвясціў пра энергетычнае перамір'е. За гэты час Расія нанесла 76 удараў па энергетычных і нафтагазавых аб'ектах Украіны, паведаміў Уладзімір Зяленскі. Толькі ў ноч на 18 кастрычніка расіяне атакавалі падстанцыі ў чатырох абласцях. Дзясяткі тысяч сем'яў засталіся без электрычнасці. Загінулі два чалавекі, яшчэ 12 атрымалі раненні, сярод іх двое дзяцей. За тыдзень Расія выпусціла па Украіне амаль 2700 ударных дронаў, 1700 авіябомбаў і 66 ракет. Паводле Зяленскага, галоўная мэта гэтых атак — выклікаць маштабны блэкаўт.