У Беларусі выкрэсліваюць аб’екты са спісу гісторыка-культурнай спадчыны. Гэта сцвярджае тэлеграм-канал “Спадчына”, спасылаючыся на адпаведныя лісты ў мясцовыя выканкамы. У іх патрабуецца “адшукаць і падрыхтаваць дакументы на выключэнне непатрэбных дзяржаве помнікаў архітэктуры”.