☝️Мянчук «перапрафіляваў» марскі кантэйнер пад жыллё Ён перавёз кантэйнер на дачны ўчастак блізу Мар'інай Горкі. А затым сваімі рукамі перарабіў яго ў дом для жылля ці адпачынку. На такое пераўтварэнне пайшло каля 30 000 рублёў і шмат працы. «Перавезці дом у любую кропку Беларусі не праблема: пагрузіў кранам на кантэйнеравоз і едзь куды заўгодна», кажа ўладальнік. І цяпер прадае новы дом удвая даражэй. ☝️