Беларусь перапісвае гісторыю на расейскі лад Пра гэта піша польскае выданне Onet. Да прыкладу, Кастусь Каліноўскі характарызуецца як «змагар за польскія інтарэсы», а «Мужыцкая праўда» нібыта мела на мэце ўцягнуць беларускіх сялянаў у барацьбу «за інтарэсы Польшчы». Тадэвуш Касцюшка падаецца як «патрыёт Польшчы». А акупацыю беларускіх земляў у Расейскай імперыі паказваюць часам, які, нібыта, спрыяў фармаванню беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці і «дазволіў спыніць паланізацыю беларусаў». Падзеі 2020 году называюцца «спробай дзяржаўнага перавароту і ўмяшаннем Захаду», а мірныя пратэсты — «каляровай рэвалюцыяй», інсьпіраванай ЗША і ЭЗ. Вайна Расеі супраць Украіны ў падручніках фігуруе як «СВА», Расея і Пуцін апісваюцца станоўча, а Захад і Украіна — як крыніцы дэстабілізацыі. Так беларускую школьную гісторыю ўсё больш выкарыстоўваюць як інструмент расейскай ідэалогіі і прапаганды. ☝️