🚨« "Пажартавалі", быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзвярыма». КДБ тры месяцы тэрарызуе сям’ю актывіста з КР 25 чэрвеня Жэні Караулаву з нумару яго бабулі патэлефанаваў мужчына, які назваўся Жэнем і сказаў: «Ты ж ведаеш, хто мы». Размова доўжылася каля 46 хвілінаў: яго распытвалі пра жыццё і працу, а таксама пра дзейнасць Каардынацыйнай Рады. Пад ціскам і страхам за родных Караулаў пагадзіўся на «супрацу», але калі ад яго запатрабавалі код з SMS для ўваходу ў Telegram, адмовіўся і спыніў размову. Пасля гэтага сілавікі затрымлівалі яго маці, забіралі тэлефон бабулі, а 28 жніўня зноў затрымалі маці – забралі падчас працы: Мама потым распавяла, што там «пажартавалі», быццам будуць заціскаць ёй пальцы дзвярыма. На гэты раз яна правяла там толькі дзве гадзіны. Прасілі перадаць мне, што хочуць «проста паразмаўляць». Сёння ціск КДБ паўтарыўся зноў: Раніцай патэлефанавалі з бабулінага тэлефону. Я зноў адразу заблакаваў. Сказалі, што заўтра ўвечары зноў прыйдуць і забяруць тэлефон, каб «проста паразмаўляць».