💰 BYSOL закрыў тэрміновы збор для 25 вызваленых палітвязняў Сёння BYSOL абвяшчаў збор €25 тысяч на іх падтрымку. Сродкі прызначаныя на жытло, медычную дапамогу, аднаўленне дакументаў і іншыя неабходныя выдаткі — па 1000 еўра на кожнага. Цяпер усе планаваныя сродкі сабраныя. Гэта заняла каля 6 гадзін.