🕊 Медыя: Украінскія вайскоўцы атрымалі загад спыніць агонь на чатыры дні Падраздзяленні Сіл абароны Украіны атрымалі загад выконваць рэжым цішыні на лініі баявога сутыкнення з 00:00 5 верасня да 23:59 8 верасня. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведамілі суразмоўцы ў некалькіх брыгадах на розных кірунках і высокапастаўленыя крыніцы ў сілавым блоку. Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі ад Генштаба або Мінабароны пакуль няма. На фоне гэтага спецпасланнікі Дональда Трампа Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр маюць наведаць Маскву 5 верасня, а Кіеў — 6 верасня для перамоваў пра спыненне вайны. Тым часам, паводле паведамленняў украінскіх крыніц, у першыя хвіліны пасля абвяшчэння рэжыму цішыні дроны працягвалі ляцець на Кіеў.