🇱🇹 Спікер Сейма Літвы: санкцыі супраць Беларусі трэба ўзмацняць Пра гэта заявіў Юозас Олекас пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Вільні. Паводле яго, галоўная ўмова для змены падыходу – вызваленне палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсіяў: Мы прытрымліваемся пазіцыі, што санкцыі павінны быць узмоцненыя. Мы выступаем за вызваленне палітычных зняволеных. Але мы не бачым змяненняў, якія дазволілі б аслабіць санкцыі і меркаваць, што іх змякчэнне дасць большы эфект для дэмакратыі – заявіў Олекас. Падчас сустрэчы Ціханоўская заклікала зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў еўрапейскага парадку дня падчас старшынства Літвы ў Радзе ЕЗ. Яна ўзняла пытанні вызвалення палітвязняў, легалізацыі беларусаў, адукацыі і іншых праблемаў беларускай супольнасці ў Літве. Олекас таксама адзначыў, што Літва разам з ЕЗ і ЗША працягвае шукаць магчымасці для дыялогу з лукашэнкаўскімі ўладамі.