🪖 Расейскія «Шахеды» ляцяць да Кіева ўздоўж беларускай мяжы Украінскі эксперт Сяргей Бескрэстнаў звярнуў увагу, што сотні расейскіх рэактыўных «Шахедаў» ляцяць да Кіева амаль адным і тым жа, на першы погляд нелагічным маршрутам – максімальна доўга ўздоўж мяжы з Беларуссю. Паводле яго версіі, так дроны могуць выкарыстоўваць беларускія базавыя станцыі LTE для сувязі і навігацыі. Эксперт кажа, што гэта пакуль толькі ягонае меркаванне.