💥 #галоўнае за 27 жніўня ✔️Сярод сотняў зніклых праз катаклізм у Непале замежных турыстаў была і беларуска ✔️Ад новага навучальнага году ў беларускіх школах будуць ладзіць выбарачныя дагляды на ўваходзе ✔️На Беларускай чыгунцы паскорылі падрыхтоўку рэзервовай схемы кіравання перавозкамі ✔️Сяргей Ціханоўскі рэзка адказаў Аляксандру Класкоўскаму пасля крытычнага тэксту апошняга ✔️Апазнаныя два альпіністы, што загінулі ў Кыргызстане падчас спуску з гары. Трэцяга ўсё яшчэ шукаюць ✔️Чаму некаторых людзей так вабяць горы? Спрабуем разабрацца з псіхалогіяй тых, хто ў літаральным сэнсе скарае вяршыні ✔️Фільм, які дае магчымасць палітэмігрантам адчуць сябе ў сучасным Менску. Рэпартаж з варшаўскай прэм'еры стужкі «Белы слімак» ✔️Гэтая беларуска не пабаялася стаць прыёмнай маці для дзіцёнка з інваліднасцю. Вось яе гісторыя ✔️Дзіцячыя панчохі ад Conte завірусіліся ў Threads. Але папулярнасць досыць сумнеўная ✔️Памёр былы камандзір войска баснійскіх сербаў Ратка Младыч. Апошнія 15 гадоў ён правёў у турме ✔️У Манака адбылося лёсаванне агульнага этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў #рэпрэсіі: ▫️Instagram-акаўнт украінскага дыпламата Яраслава Чарнагора, які адказвае за кантакты з беларускімі дэмсіламі, у РБ прызналі «экстрэмісцкім» ▫️Праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 18 новых прозвішчаў. Агулам у ім цяпер 889 чалавек