💥 #галоўнае за 26 жніўня ✔️На мяжы Гомельшчыны і Браншчыны здарыўся новы інцыдэнт з беспілотнікам ✔️Жлобінцы ў аўторак чулі гул БПЛА, а пазней бачылі вынішчальнік ✔️У Вроцлаве польскі маладзён напаў на беларускага таксіста, бо яму не спадабаўся «ўсходні акцэнт» ✔️Міграцыйны дэпартамент Кіпру дазволіў беларусам атрымліваць альбо падаўжаць ВНЖ з пратэрмінаванымі пашпартамі ✔️Пасажыр самалёту «Белавія» памёр проста падчас рэйсу з Шарм-эль-Шэйху ✔️У Польшчы не збіраюцца расследаваць знікненне Анатоля Котава ✔️«Жыццё на каробках». Маладая беларуская мастачка прэзентавала ў Музеі вольнай Беларусі сваю дэбютную выставу, якая адгукнецца ў сэрцы многіх эмігрантаў ✔️Гіганцкая селевая плынь абрынулася на турыстычную лакацыю на мяжы Непалу і Кітаю. Загінулых могуць быць сотні ✔️Супрацоўнікаў дзяржаўных медыяў вучаць страляць на адмысловых вучэннях ✔️Журналіст і паэт Сяргей Сыс – пра працу клінерам у Літве, сыход з «Вясны», алкаголь і каханне ў 65. Вялікае інтэрв'ю ✔️Дняпро, як і Прыпяць, у некаторых месцах вельмі моцна абмялеў ✔️Камунальнікі правялі «добраўпарадкаванне» на Лошыцкіх могілках у Менску. Праўда, гісторыкі хутчэй назвалі б гэта варварствам ✔️Незвычайнае ДТЗ у Менску: у галоўных ролях – тралейбус і трактар #рэпрэсіі: ▫️Праваабаронцы склалі рэйтынг лукашэнкаўскіх судоў, якія выносяць найбольш пастановаў, звязаных з забаронаю замежных рэсурсаў