Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

💥 #галоўнае за 25 жніўня ✔️Роўна 35 гадоў таму Беларусь юрыдычна перастала быць часткаю СССР. Звароты з гэтай нагоды ад Святланы Ціханоўскай і Міколы Статкевіча ✔️У Маскву раніцай нечакана прыляцеў амерыканскі вайсковы самалёт. Паводле некаторых звестак, на борце быў дырэктар ЦРУ ✔️«Еўропа не можа дазволіць сабе страціць ніводную нацыю». Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на віншаванне Святланы Ціханоўскай з Днём незалежнасці Украіны ✔️У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект, прысвечаны значнаму спрашчэнню легалізацыі беларусаў ✔️Пасля складоў Wildberries у РФ палаюць і склады Ozon. Многія беларусы пачалі шукаць чыста беларускую альтэрнатыву для гэтых маркетплэйсаў ✔️Жыхарка Менску расказала ў Threads жудасную гісторыю: ейнага сына збівала выхавацелька дзіцячага садка ✔️Рэйву не будзе, але будзе Ігар Нікалаеў і «Дразды». Апублікаваны спіс артыстаў, якія выступяць на «Зубр-фэсце» у Белавежскай пушчы ✔️Малады беларус, што зрабіў сабе імя ў свеце шахмат, расказаў пра свае выдаткі для ўдзелу ў спаборніцтвах ✔️У Абхазіі знік турыст з Баранавічаў, яго шукаюць ужо амаль тыдзень ✔️Амерыканскія будаўнікі выратавалі кацяня, зрабілі яго сваім талісманам і сталі вядомымі на ўвесь свет #рэпрэсіі: ▫️Праз год рэгістрацыя новых некамерцыйных арганізацыяў у Беларусі стане немагчымай без узгаднення з КДБ ▫️Суворы SMM ад лёзненскай раёнкі – каментар чытача выдалілі, а на яго самога заявілі ў міліцыю ▫️«Экстрэмісцкім» стаў YouTube-канал belarusworld, на які выкладаюць відэа пра жыццё беларускай дыяспары ў ЗША

Views over time

05001K1.5K2K25 Aug 18:0311 Nov 21:461.7K25 Aug 18:03: 0 views11 Nov 21:46: 1,670 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
25 Aug 2026, 18:030
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.