💥 #галоўнае за 21 жніўня ✔️Да $300 на месяц няма практычна нічога. Глядзім на цэны арэнды жытла ў Менску напярэдадні навучальнага года ў ВНУ ✔️Дроны ўдарылі па найбуйнейшым гандлёва-забаўляльным цэнтры Крывога Рогу. Ёсць загінулыя, а лічба пацярпелых перавышае 100 ✔️Амбасаду РБ у Фінляндыі зачыняюць, затое выходзіць на новы ўзровень развіццё дыпламатыі з М'янмаю ✔️«Беларусьфільм» здымае серыял пра міліцыю. На адну з галоўных роляў запрасілі расейца, якому заплацяць каля $150 000 ✔️Параўноўваем інфляцыю ў Еўразвязе і ў Беларусі. Дзе цэны растуць хутчэй? ✔️На праспекце Незалежнасці ў Менску абрабавалі ювелірную краму ✔️Кіроўцы з РФ ладзяць новыя «рэйды» па прымежных беларускіх запраўках ✔️Беларус, які працуе на рэцэпцыі польскага гатэлю, расказаў трагікамічную гісторыю пра сваю спробу паразмаўляць на роднай мове з землякамі ✔️Латвійскія службы знайшлі на мяжы з Беларуссю ўжо другі падземны ход за месяц. А яшчэ затрымалі 28 мігрантаў, што скарысталіся ім для незаконнага патраплення ў Еўразвяз ✔️Беларусбанкаўскі «крэдыт пад 1%» апынуўся не такім прывабным, якім мог падацца на першы погляд ✔️Беларус купіў дом у грузінскім горадзе, але цяпер яго з сям'ёй цкуюць суседзі. Што здарылася? ✔️Мянчук адпачываў у намёце на беразе возера – на яго ўпала сасна #рэпрэсіі: ▫️Рэжым лічыць каталіцкіх святароў «агентамі ўплыву Польшчы»? Разбіраемся, чаму іх сталі масава высылаць з краіны ▫️Рэчыцкія сілавікі «наехалі» ў сваім ТГ-канале на палкоўніка МНС на пенсіі. Раней ужо «заціскалі гайкі» ягонаму бізнэсу ▫️Інтэрнэт-рэсурсы польскага часопіса «Gość Niedzielny» прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі»