☝️У расейскім Хабараўску знік беларускі вахтавік Раман Крупа — 43-гадовы жыхар Мазыра, які выехаў у Хабараўск на заробкі і знік пры дзіўных і жахлівых абставінах – паведаміў тэлеграм-канал «Дерзкий Хабаровск». Вядома, што Раман адчуў сябе дрэнна і звярнуўся ў мясцовую клініку, затым выйшаў і бясследна знік. Ён не зʼявіўся ў інтэрнаце, дзе жыў, а ягоны тэлефон адключаны. У горадзе ў беларуса няма блізкіх, да якіх ён мог бы звярнуцца і хто мог бы арганізаваць пошукі. Вядома, што 18 жніўня Раман Крупа прыйшоў у рэдакцыю «Хабаровских вестей», папрасіў вады і спытаў як дабрацца да амбасады Беларусі, перадае «Наша Ніва» са спасылкай на канал Amur Mash. «Паводле слоў супрацоўнікаў выдання, выглядаў ён дзіўна – быў нібыта ў прастрацыі. Мужчына расказаў, што ў яго ўсё скралі. Да амбасады Раман не дайшоў і па-ранейшаму не выходзіць на сувязь з сямʼёй. 👈