💥 #галоўнае за 19 жніўня ✔️Цырымонія развітання з Аляксандрам Мілінкевічам пройдзе 22 жніўня ✔️Міністэрства абароны паказала, як «нядбайныя хлебаробы» трэнуюцца на вайсковым палігоне ✔️Дэпутаты Вярхоўнай Рады падтрымаюць ініцыятыву ўдавы беларускага добраахвотніка, датычную надання звання Героя Украіны людзям з неўкраінскім грамадзянствам. ✔️«Маляваныч» расказаў, як яго разам з групаю іншых беларусаў затрымалі польскія памежнікі падчас прагулкі на яхце ў Гданьску. Чым усё скончылася? ✔️Візавыя цэнтры Латвіі ўскладнілі правілы рэгістрацыі на падачу дакументаў ✔️Сяргей Ціханоўскі адсвяткаваў свой дзень народзінаў у «галівудскім» стылі ✔️Любіць раскошу і рэгулярна бывае ў Еўропе. Расследавальнікі вывучылі нюансы жыцця асабістай лекаркі Лукашэнкі ✔️Маладыя хакеісты з Салігорску баяцца расфармавання свайго клубу, нават запісалі зварот да чыноўнікаў ✔️Пад наглядам БРСМаўцаў і з цытатамі Лукашэнкі на сценах. Міністэрства адукацыі выпусціла новы «гайд» па прышчапленні дзецям «патрыятызму» ✔️Пралічыўся, але дзе? Кіроўца выехаў з Беларусі ў бок Польшчы на расейскіх нумарах, а на мосце праз Буг змяніў іх на ўкраінскія ✔️Аўтарытэтны часопіс Metal Hammer назваў альбом беларускага гурта Dymna Lotva адным з лепшых у 2026-м годзе ✔️Жадаючых інвеставаць у Беларусь настолькі мала, што нават звычайныя людзі пераводзяць у краіну больш сродкаў з-за мяжы, чым бізнэсоўцы ✔️Маладзён з Барысава жорстка пнуў вожыка нагою, а ягоны сябар здымаў усё на відэа. Цяпер абодвух пакараюць ✔️NASA паказала, як выглядае «свежы» кратар на Месяцы, ва ўтварэнні якога «вінаватыя» людзі #рэпрэсіі: ▫️За «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі» будуць судзіць палітзняволенага ўкраінца, якому раней ужо далі 20 гадоў ▫️Роўна 6 гадоў таму памёр Генадзь Шутаў, у якога стралялі сілавікі ў першыя дні пратэстаў-2020