Экс-политзаключенный Эдуард Пальчис рассказал об Алексее Храловиче — бывшем подполковнике КГБ, которого приговорили к 10 годам колонии за «слив» разговоров Натальи Эйсмонт о гибели Романа Бондаренко. Сегодня стало известно, что Храловичу добавили еще год заключения за «злостное неповиновение администрации». По словам Пальчиса, ему удалось недолго поговорить с экс-силовиком в Новополоцкой колонии. Гэта аказаўся даволі закрыты, спакойны чалавек, які адразу выбудоўвае дыстанцыю: «Я табе не магу нешта такое расказваць, я падпісаў дасудовую дамову». Неўзабаве мяне адправілі ў так званую «крытую» — спецыяльная турма для тых, каго не жадаюць бачыць у калоніі. Тамака няпростыя ўмовы і здароўе знішчаецца на раз. Праз год пасля майго прыезду туды прыбыў і Храловіч. <...> Тыя, хто сядзеў з ім, казалі, што ён паводзіць сябе спакойна, адэкватна і асабліва ні з кім не размаўляе. <...> Цяпер яго павінны перавесці на строгую калонію. Гэта асобны выклік для нас усіх, як выцягваць такіх людзей. Капітану Генштаба Дзянісу Ураду далі 18 гадоў. Былых сілавікоў, былых сістэмшчыкаў, былых вайскоўцаў на судах грузілі па поўнай. <...> Я разумею, што гэтыя людзі не галоўныя кандыдатуры для рэжыму ў сьпісах на вызваленьні і абмены. Але гэта галоўныя для нас людзі па тэрмінах і справах. Дзякуючы ўчынку Аляксея мы куды ярчэй і мацней памятаем Рамана Бандарэнку.