Кнігу пра генерала Захаранку, закрыты чат адвакатаў і іншыя рэсурсы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляюць праваабаронцы. Міністэрства інфармацыі чарговы раз абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». На гэты раз у яго трапілі: 📍 Друкаваныя выданні: кніга «Хроника государственной подлости. Что как и почему случилось с генералом Юрием Захарченко» (маецца на ўвазе генерал Юрый Захаранка); 📍 Viber: закрыты чат «АДВОКАТЫ МГКА»; 📍 Telegram: канал «Кондратенко Виталий virus», а таксама чаты «Белавуд говорит!» і «Склад Dapamoga»; 📍 TikTok: акаўнт «BY_NOW».