Зеркало | Новости ✔

@zerkalo_io · tech · Russian · active

Subscribers 102K Subscribers, last 30 days: 102K → 102K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 35.6%36.4K avg views
Posting 72.1/day last 7 hours ago
Reactions per 1K views 4.9 🤬 😁 ❤

Як у Беларусі адзначаюць Дзяды? У адрозненне ад Радаўніцы, калі сваякі звычайна наведваюць могілкі, восеньскія Дзяды традыцыйна адзначаюць дома. Лічылася, што ў гэтыя дні душы памерлых вяртаюцца да родных і прыходзяць на памінальную вячэру. У розных рэгіёнах звычаі адрозніваліся, але асноўныя элементы былі падобныя. У гэты дзень прыбіралі ў доме і гатавалі памінальную вячэру. Сярод традыцыйных страў былі куцця, бліны, кашы, мясныя і іншыя пачастункі. Беларусы запальвалі свечку і маліліся, успаміналі продкаў па імёнах і расказвалі пра іхняе жыццё. Для памерлых пакідалі ежу і посуд. На Дзяды прымалі гасцей і дапамагалі людзям у патрэбе. Лічылася важным накарміць не толькі сваякоў, але і суседзяў, падарожнікаў і бедных. З Дзядамі былі звязаныя і асаблівыя забароны: напрыклад, падчас памінальнай вячэры стараліся не карыстацца нажамі і відэльцамі, не сварыцца і не гаварыць пра дрэннае. У некаторых мясцінах верылі, што нельга прыбіраць са стала да раніцы, каб продкі маглі працягнуць вячэру.

Views over time

020K40K2 Nov 05:1510 Nov 18:5743.1K2 Nov 05:15: 0 views10 Nov 18:57: 43,100 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Nov 2026, 05:150
10 Nov 2026, 18:5743.1K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.