«Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей — сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім» У дзень настаўнікаў Святлана Ціханоўская павіншавала беларускіх настаўнікаў і настаўніц са святам і выказала падзяку за іх працу: «Сёння я хачу сказаць вам такое простае, але вельмі важнае слова — дзякуй! Настаўнік — гэта значна больш, чым прафесія. Гэта чалавек, які можа дапамагчы дзіцяці паверыць у сябе, не баяцца памыляцца, задаваць пытанні і шукаць свой шлях, мець уласнае меркаванне і паважаць меркаванне іншага чалавека. Я ведаю, што сёння быць настаўнікам у Беларусі няпроста. І тым больш каштоўна, што вы працягваеце рабіць галоўнае — вучыць дзяцей. Будучыня краіны пачынаецца з дзяцей. Сёння вы дапамагаеце ім расці, а заўтра яны будуць ствараць Беларусь, у якой жыць нам усім. З Днём настаўніка!»
Беларусь за МКАДом
Subscribers
7.7K
−10 24h
Reach per post (ERR)
25.9%2K avg views
Posting
8.3/day
last 6 hours ago
Reactions per 1K views
11.5
🤬 ❤ 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 4 Oct 2026, 09:13 | 0 |
| 13 Nov 2026, 06:58 | 1.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.