✨Доўгачаканая «Крама Цудаў» — цяпер па-беларуску! Вы прасілі — мы зрабілі💛 Гісторыя, якую шмат хто ўжо паспеў палюбіць па-руску, нарэшце выходзіць на беларускай мове! «Крама Цудаў» — гэта зборнік з дзесяці хілінг-гісторый пра страту і надзею, пра кошт мары і сілу прыняцця. Пра тое, што нават у самым звычайным горадзе заўсёды знойдзецца месца цудам. Крама «Крама Цудаў» адчыняе дзверы далёка не кожнаму. Выпадковаму мінаку можа здацца, што тут прадаюць кнігі і сувеніры. Але насамрэч тут гандлююць цудамі. Ніхто не ведае, адкуль з'яўляецца крама і хто гэты таямнічы Загадчык за прылаўкам. Вядома толькі адно: цуд рэальны І цяпер гэтай гісторыяй можна цешыцца па-беларуску. 📒«Крама Цудаў» — сумесны праект OZ і «Шуфлядкі Пісьменніка». 🩷Аформіце перадзамову і атрымайце зніжку 5%. 🎁 Першыя 200 пакупнікоў атрымаюць у падарунак паштоўку з прадказаннем ад аўтараў зборніка. Здаецца, самы час зазірнуць у «Краму Цудаў». Хто ведае, магчыма, сёння цуд чакае менавіта вас?✨