Кинотеатр SKYLINE Cinema 🍿

@skyline_by · movies · Belarusian · active

Subscribers 20.6K Subscribers, last 30 days: 20.6K → 20.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 18.1%3.7K avg views
Posting 3.0/day last 12 hours ago
Reactions per 1K views 10.7 ❤ 🔥 ❤‍🔥

Доўгачаканая навінка на беларускай мове «Крама Цудаў» «Крама Цудаў» адчыняе дзверы далёка не кожнаму. Выпадковаму мінаку можа здацца, што тут прадаюць кнігі і сувеніры. Але насамрэч тут гандлююць цудамі. Ніхто не ведае, адкуль з'яўляецца крама і хто гэты таямнічы Загадчык за прылаўкам. Вядома толькі адно: цуд рэальны. І вось на адзін вечар — 29 лістапада ў 17:00 SKYLINE Cinema ТРЦ Galilleo адчыняе дзверы «Крамы Цудаў» для вас. Гэта не проста чарговае мерапрыемства. Гэта сустрэча з пісьменнікамі Шуфлядкі, прэзентацыя новай кнігі ад выдавецтва OZ і магчымасць зазірнуць за шырму звычайнага. Што чакае вас у Краме Цудаў: • Фотазона — затрымайце момант у атмасферы магіі. • Цёплы перапынак — саграйцеся за кубкам духмянай гарбаты у суполцы аднадумцау. • Розыгрышы і падарункі ад партнёраў прыемныя моманты, якія робяць вечар яшчэ цяплейшым. • Лекцыя i aўтограф-сесія — асабістая размова з пісьменнікамі і аўтограф на памяць. Прыходзьце за цудамі 29 лістапада ў 17:00 SKYLINE Cinema ТРЦ Galilleo — будзе чароўна! Аўтары: Кацярына Стрынгель, Алег Савошчык, Віка Малікава, Ніка Айкан, Ганна Асокіна, Яна Міа, Аляксандра Гарачка, Юлія Іюльская, Ія Палікарпава-Гілевіч, Алёна Кучынская Таймінг вечара: • 17:00 – 17:35 збор гасцей • 17:35 – 19:00 лекцыя • 19:00 – 19:10 перапынак • 19:10 – 20:10 аўтограф-сесія з аўтарамі Партнёры мерапрыемства: Плацежная сістэма Белкарт - гэта банкаўскія карткі і мабільнае прыкладанне Белкарт Pay! Шакалад Nestlé - асаблівы сімвал пяшчоты, які ператварае кожны момант у сапраўднае задавальненне. Гэта цяпло, якое крама кладзе ў кожны падарунак, і ўвага, якую мы аддаём кожнаму госцю. Выдавецтва OZ (створана ў 2025 года). Галоўныя напрамкі і мэты выдавецтва OZ: падтрымка маладых талентаў і публікацыя сучаснай мастацкай і нон-фікшн літаратуры пра Беларусь, яе культуру, гарады і гісторыю.

Views over time

01K2K3K4K9 Nov 14:5613 Nov 22:083.3K9 Nov 14:56: 0 views13 Nov 22:08: 3,310 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
9 Nov 2026, 14:560
13 Nov 2026, 22:083.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.