⚡️ Пятніца – і зноў #ДзеньРоднагаСвайго! Складаныя рэчы можна апісаць простымі і роднымі словамі. Прапануем прайсці невялікі тэст на веданне тэрмінаў з навукі і тэхналогій. 🧭Аўтаномная навігацыя — здольнасць робата або транспартнага сродку самастойна вызначаць сваё месцазнаходжанне і пракладаць маршрут без кіравання чалавекам. 🚀 Касмічны зонд — беспілотны касмічны апарат, прызначаны для даследавання далёкага космасу, іншых планет і іх спадарожнікаў. ⚛️ Нанаматэрыялы — матэрыялы, створаныя з выкарыстаннем часціц звышмалых памераў (ад 1 да 100 нанаметраў), якія маюць унікальныя фізічныя і хімічныя ўласцівасці. 👉 Далучайцеся і будзьце сярод тых, хто ведае❗️