⚡️ Пятніца – і зноў #ДзеньРоднагаСвайго! Складаныя рэчы можна апісаць простымі і роднымі словамі. Паспрабуйце прайсці невялікі тэст на веданне тэрмінаў з навукі і тэхналогій. 🧪 Інавацыя - новы прадукт, паслуга або тэхналогія, якія ўкаранёны ў практыку і даюць эканамічны або грамадскі эфект. ⚡️ Аднаўляльная энергетыка - атрыманне энергіі з аднаўляльных крыніц: сонца, ветру, вады, біямасы. 🔐 Кібербяспека - абарона сістэм, сетак і даных ад лічбавых пагроз і несанкцыянаванага доступу. 🔬 Даследчая інфраструктура - сукупнасць лабараторый, абсталявання і даных, якія выкарыстоўваюцца для навуковых даследаванняў. 👉 Далучайцеся і будзьце сярод тых, хто ведае❗️